Перайсці да зместу

Мечыслаў Браніслававіч Касцюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мечыслаў Браніслававіч Касцюк
Нараджэнне 9 жніўня 1952(1952-08-09) (72 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Мечыслаў Браніслававіч Касцюк (нар. 9 жніўня 1952, в. Саваздзякі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Скончыў Стаўрапольскі сельскагаспадарчы інстытут (вучоны аграномэканаміст), Мінскую вышэйшую партыйную школу (партыйнае і савецкае будаўніцтва), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачаў мадэльшчыкам на заводзе «Чырвоны металіст» у горадзе Стаўрапалі. Працаваў аграномам калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Дзятлаўскага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў другім і першым сакратаром Дзятлаўскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела, другім сакратаром Дзятлаўскага райкама КПБ. Займаў пасады старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама, старшыні Слонімскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі