Мост у Тчэве
Мост у Тчэве | |
---|---|
Каардынаты: 54°05′34″ пн. ш. 18°48′45″ у. д.HGЯO | |
Перасякае | Вісла |
Месца размяшчэння | |
Колькасць пралётаў | 12 |
Агульная даўжыня |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мост у Тчэве (польск.: Most drogowy w Tczewie) — мост цераз Віслу ў Тчэве, Польшча. У момант увядзення ў эксплуатацыю ў 1857 годзе тчэўскі мост быў самы доўгім мостам у Еўропе і першым жалезным мостам на Вісле. Мост быў унесены Амерыканскай асацыяцый інжынераў будаўніцтва (ASCE) у спіс міжнародных помнікаў інжынернага будаўніцтва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Быў пабудаваны ў рамках Усходняй чыгункі, якая злучала Берлін і Усходнюю Прусію. Яго будаўніцтва пачалося ў 1845 годзе і скончылася ў 1857 годзе. Працай кіраваў нямецкі інжынер Карл Ленцэ, які надаў аб’екту манументальны характар, выкарыстоўваючы адначасова найноўшыя тэхнічныя рашэнні англійскай і амерыканскай інжынерыі.
Павелічэнне колькасці цягнікоў і вагі грузу прымусіла прускія ўлады пабудаваць у Тчэве новы чыгуначны мост, які быў адкрыты ў 1891 годзе. Стары мост быў прызначаны для аўтадарожнага руху.
У час Другой сусветнай ваны польскія жаўнеры ўзарвалі ўсходнюю і заходнюю часткі маста.
Да нашага часу захаваліся толькі тры арыгінальныя пралёты моста і чатыры вышкі, якія ў 2000 годзе былі ўнесены ў спіс помнікаў архітэктуры[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мост у Тчэве