Мошна (возера, Шумілінскі раён)
Мошна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 140,8[1] м |
Даўжыня | 2,1 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,65 км² |
Аб’ём | 0,00151 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,03 км |
Найбольшая глыбіня | 3,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 16,3 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Мошна — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сечна, за 4 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Прыазёрная.
Плошча паверхні возера 0,65 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 6,03 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Аб’ём вады 1,51 млн м³. Плошча вадазбору 16,3 км².
Катлавіна возера значна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, у паўднёвай частцы возера дасягаюць вышыні 9 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, тарфяныя, на ўсходзе пясчаныя, у залівах сплавінныя. Дно возера выслана сапрапелем, месцамі (да глыбіні 2 м) пяском. Возера моцна зарастае падводнай расліннасцю. У Мошна ўпадаюць ручаі, у тым ліку з возера Круглік, і выцякае ручай у возера Дабееўскае.
У возеры расце рэдкі ахоўны від флоры — шальнік Валенберга (Alisma wahlenbergii)[2][3].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Мошна на сайце «Белорусский Посейдон» Архівавана 20 жніўня 2013.