Мікіта Рыгоравіч Кавалёў
Мікіта Рыгоравіч Кавалёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 снежня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1978 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | бранятанкавыя войскі |
Гады службы | 1931—1955 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Вялікая Айчынная вайна, Савецка-японская вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікіта Рыгоравіч Кавалёў (20 снежня 1909 — 10 мая 1978) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мікіта Рыгоравіч Кавалёў нарадзіўся 20 снежня 1909 года ў вёсцы Майскае (цяпер — Жлобінскі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння трох класаў школы працаваў шафёрам у Жлобіне. У 1931 годзе Кавалёў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. У 1937 годзе скончыў Ульянаўскае танкавае вучылішча. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Мікіта Кавалёў камандаваў батальёнам 21-й гвардзейскай танкавай брыгады 5-га гвардзейскага танкавага корпуса 38-й арміі 1-га Украінскага фронта. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].
1 лістапада 1943 года падчас баёў на плацдарме на заходнім беразе Дняпра ў раёне вескі Новыя Пятроўцы Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці Украінскай СССР батальён Кавалёва вызваліў гэтую вёску, знішчыўшы пры гэтым 11 танкаў, 2 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, 14 мінамётаў, 12 гармат. У перыяд з 3 па 8 лістапада 1943 года батальён знішчыў яшчэ 6 варожых танкаў, 50 гармат і мінамётаў, 124 кулямёта, вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі і жывой сілы[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года гвардыі маёр Мікіта Рыгоравіч Кавалёў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1].
Потым Кавалёў удзельнічаў у савецка-японскай вайне. Пасля яе заканчэння працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1945 годзе скончыў курсы ўдасканальвання каманднага саставу, а ў 1953 годзе — Ленінградскую вышэйшую бранятанкавую школу. У 1955 годзе у званні плкоўніка быў звольнены ў запас. жыў і працаваў у Мінске. Памер 10 мая 1978[1].
Быў таксама ўзнагароджаны двумя ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, шэрагам медаляў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Ковалёв Никита григорьевич (руск.). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2013. Праверана 15 кастрычніка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікіта Рыгоравіч Кавалёў на сайце «Героі краіны»
- Кавалёў Мікіта Рыгоравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
- Памерлі 10 мая
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Ульянаўскага вышэйшага танкавага вучылішча
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне