Міхаіл Ігнатавіч Панфіловіч
Міхаіл Ігнатавіч Панфіловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 1977 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Ігнатавіч Панфіловіч (29 кастрычніка 1901 — 10 снежня 1977) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Чавусы. Беларус.
У чэрвені 1920 года залічыўся ў РСЧА. Трапіў у 14-ы запасны стралковы полк. Потым накіраваны малодшым камандзірам на польскі фронт пад Беласток у 16-ы стралковы полк 46-й стралковай брыгады. Аднак там захварэў тыфам і быў эвакуіраваны ў ваенны шпіталь. Пасля выздараўлення ў снежні быў прыкамандзіраваны да 38-га Валагодскага палка.
З 1923 года служыў камандзірам узвода ў 9-м палку сувязі, камандзірам узвода 87-га стралковага палка, камандзірам узвода ў батарэі палкавой артылерыі, камандзірам стралковага ўзвода і ўзвода палкавой школы.
У кастрычніку 1928 года пераведзены ў 80-ы Ленінградскі стралковы Чырванасцяжны полк, дзе праходзіў службу камандзірам роты і памочнікам камандзіра батальёна, начальнікам палкавой школы. У 1936 годзе стаў начальнікам штаба 151-га стралковага палка 51-й Перакопскай стралковай дывізіі. У 1939 годзе накіраваны ў Манголію як начальнік штаба 36-й мотастралковай дывізіі. На гэтай пасадзе прымаў удзел у баях на рацэ Халхін-Гол. Пасля прызначаны ў штаб 1-й армейскай групы на пасаду намесніка начальніка аператыўнага аддзела.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны стаў начальнікам штаба 114-й стралковай дывізіі. Пазней узначаліў усю дывізію. У маі 1944 года прызначаны начальнікам штаба 7-й арміі. Далей заняў пасаду начальніка штаба 9-й гвардзейскай арміі. У красавіку 1945 года ўзначаліў Уральскую ваенную акругу.
Пасля вайны прызначаны начальнікам афіцэрскай школы штабной службы. Са студзеня 1947 года быў начальнікам 1-га, а з чэрвеня — 3-га аддзелаў Упраўлення ВНУ Ваеннага міністэрства СССР. Са снежня 1951 года — намеснік начальніка гэтага ўпраўлення па вучэбна-метадычных пытаннях. У маі 1953 года прызначаны начальнікам аддзела вучэбна-метадычнага і інспектарскага па вышэйшых ваенна-навучальных установах Упраўлення вышэйшых ваенна-навучальных устаноў МА СССР.
У 1954 годзе звольнены ў запас.
Памёр у Маскве.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў палкавую школу малодшага камскладу 14-га запаснога стралковага палка ў г. Дарагабуж (1920), 17-ю Тульскую пяхотную школу (1923), Ваенную акадэмію РСЧА імя Фрунзэ (1936), акадэмію Генштаба РСЧА (1939).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава 2-й ст., Баявога Чырвонага Сцяга МНР, медалямі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Чавусах
- Памерлі 10 снежня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі»
- Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Удзельнікі баёў на Халхін-Голе
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Генерал-маёры СССР