Наступленне на Ханасер (2016)
Наступленне на Ханасер | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
| |||
Дата | 21—29 лютага 2016 года | ||
Месца | Сірыя | ||
Вынік |
Частковая перамога Сірыйскай Арабскай Арміі
|
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Наступленне на Ханасер — кампанія сірыйскай грамадзянскай вайны, распачатая баевікамі ІДІЛ і Джунд аль-Акса ў лютым 2016 года, з мэтай адрэзаць маршрут паставак урадавых войскаў у Алепа.
Наступленне
[правіць | правіць зыходнік]У 22-й гадзіне 21 лютага байцы ІДІЛ пачалі наступленне. На наступны дзень сумесным нападам баевікі з «Ісламскай дзяржавы» і Джунд аль-Аксы, звязанай з «Аль-Каідай», захапілі вёску Расм Аль-Натан, а таксама яшчэ два населеныя пункты ўздоўж трасы Ханасер — Алепа (Ітрыя — Алепа), адрэзаўшы сірыйскі ўрад ад маршруту паставак у апошні горад. Затым джыхадзісты прыступілі да захопу шасці іншых вёсак і пагоркаў. Калона падмацавання з горада Ас-Сафіра, якая складалася з праўладнай палесцінскай міліцыі Брыгады Аль-Кудс, была паслана з заданнем зноў адкрыць «дарогу жыцця», і да канца дня яны адбілі адну вышыню.
23 лютага два кантынгенты спецпадраздзялення сірыйскай арміі, вядомага як Сілы Тыгра, былі таксама накіраваны на аднаўленне кантролю над дарогай. У той жа час ІДІЛ пачала наступленне на горад Ханасер, які пачаўся з няўдалага выбуху аўтамабіля баевіка-смяротніка блізу кантрольна-прапускнога пункта арміі Сірыі. На працягу ўсёй раніцы вайскоўцы адбілі чатыры з сямі пазіцый, якія страцілі раней на дарозе, але ў канчатковым рахунку баевікам удалося захапіць Ханасер. У другой палове дня Сілы Тыгра пачалі контрнаступленне з ракетнай атакі на пазіцыі ісламістаў, пасля чаго ў бой уступілі танкі. Сірыйская армія чакала перад уваходам у вёску, захопленую ІДІЛ, пакуль расійскія авіяўдары па пазіцыях мяцежнікаў не спыніліся. Контрудар быў запушчаны з двух флангаў: Сілы Тыгра і Хезбалы пачалі наступленне з поўначы, з вёскі Расм Аль-Натан, у той час як армія Сірыі і Брыгада Аль-Кудс прасунуліся з поўдня ў напрамку Ханасера. Да вечара ўрадавыя сілы адбілі пагорак Таль Сірытэйл, блізу Ханасера, і Расм Аль-Натан.
На наступную раніцу сірыйская армія ізноў увайшла ў Ханасер і яшчэ адну вёску. Пазней ім удалося адбіць пагорак Таль Заарур, а таксама рушыць наперад у цэнтральным раёне Ханасера. У гэты час спыненне паставак па дарозе Ітрыя-Алепа з-за захопу шэрагу вёсак уздоўж дарогі выклікала рост коштаў на прадукты харчавання і прадметы медыцынскага прызначэння ў горадзе Алепа. 25 лютага Сілы Тыгра і іх саюзнікі вызвалілі Ханасер, у той час як некалькі вышынь за межамі горада былі яшчэ за ісламарадыкаламі. Затым армія Сірыі прасунулася на поўнач ад Ханасера і вызваліла суседнюю вёску Аль-Мугхайрат, разам з чатырма вышынямі паўночней яе (у тым ліку вялікі пагорак Талат аль-Байда). У той жа час урадавыя войскі, якія надыходзілі з поўначы, вызвалілі Шылала аль-Кааберу, пры падтрымцы расійскай авіяцыі. Да канца дня ўрадавыя войскі ўзялі яшчэ дзве вёскі і пачалі рыхтавацца да наступнай атакі.
26 лютага сірыйская армія дасягнула вялікіх поспехаў, вызваліўшы тры вёскі. Баевікі ІДІЛ апынуліся ў катле і адышлі на паўднёвы захад ад возера Джабул. Пазней у той жа дзень армія вызваліла астатнія чатыры вёскі, якія ўтрымлівалі паўстанцы, такім чынам ачысціўшы дарогу ў Алепа. Тым не менш джыхадзісты ўзялі пад свой кантроль вёску блізу гор Аль-Хамам, з выглядам на «дарогу жыцця». Урадавыя сілы вызвалілі сяло на наступны дзень.
28 лютага сірыйская армія вызваліла дзве вёскі і дзве вышыні паблізу Ханасера. 29 лютага рух па «дарозе жыцця» Ітрыя — Алепа быў адноўлены.