Нутка (заліў)
Нутка | |
---|---|
англ. Nootka | |
49°40′47,10″ пн. ш. 126°33′48,20″ з. д.HGЯO | |
Тып | фіёрд |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ну́тка (англ.: Nootka) — заліў на заходнім узбярэжжы вострава Ванкувер у Брытанскай Калумбіі (Канада).
Уяўляе сабою фіёрд каля 32 км у даўжыню. Характэрызуецца дастаткова вялікімі глыбінямі каля берагоў, нізкай салёнасцю вады з-за частых ападкаў і рэк, якія ўпадаюць у заліў. У Нутка перыядычна заходзяць кіты.
Адкрыты іспанцамі ў 1774 г. У 1778 г. даследаваны Дж. Кукам, які і даў яму сучасную назву. У 1789 г. іспанцы заснавалі на яго берагах калонію Санта-Крус-дэ-Нутка. Каб спыніць неўпарадкаваны гандаль індзейцаў з іншымі еўрапейскімі дзяржавамі, яны арыштавалі некалькі брытанскіх гандлёвых суднаў пад партугальскім сцягам, што выклікала міжнародны канфлікт. Для яго вырашэння і перагавораў з іспанцамі ў Ціхі акіян была накіравана экспедыцыя Дж. Ванкувера. Вынікамі перагавораў стаў шэраг дамоўленасцей, што вымусілі Іспанію адмовіцца ад выключных правоў на ціхаакіянскае ўзбярэжжа Новага Свету. У 1795 г. іспанская калонія ў заліве спыніла існаванне. У 1866 г. навакольныя землі былі ўключаны ў склад Канады.