Ньюфаўндлендскі мемарыяльны ўніверсітэт
Выгляд
Ньюфаўндлендскі мемарыяльны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Memorial University of Newfoundland | |
Арыгінальная назва | англ.: Memorial University of Newfoundland |
Заснаваны | 1925 |
Студэнты | 18 913 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сент-Джонс, Ньюфаўндленд і Лабрадор, Канада |
Сайт | mun.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ньюфаўндлендскі мемарыяльны ўніверсітэт (англ.: Memorial University of Newfoundland) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Джонс у правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў верасні 1925 года як жывы мемарыял жыхарам гэтай канадскай правінцыі і ўсяго Новага Свету, якія загінулі ў Першай сусветнай вайне. Гэта буйнейшы ўніверсітэт у Атлантычнай Канадзе і адзіны ўніверсітэт Ньюфаўндленда. Вучэльня пачалася з 57 студэнтаў. У 1940-я гады колькасць студэнтаў павялічылася да больш чым 400 асоб. У 1949 годзе Мемарыяльны універсітэцкі каледж атрымаў поўны статус універсітэта ад урада правінцыі. У 1961 годзе ўжо 1400 студэнтаў вучыліся ва ўніверсітэце.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт бізнес-адміністравання
- Факультэт адукацыі
- Факультэт медыцыны
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт мастацтваў
- Школа магістратуры і аспірантуры
- Школа музыкі
- Школа медсястрынства
- Школа фармацыі
- Школа кінезіялогіі
- Школа рэкрэацыі
- Школа сацыяльнай працы
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ньюфаўндлендскі мемарыяльны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы