Нікалас Груніцкі
Нікалас Груніцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Nicolas Grunitzky | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Sylvanus Epiphanio Olympio[d] | ||||||
Пераемнік | Гнасінгбэ Эядэма | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 красавіка 1913[1][2][…] |
||||||
Смерць |
27 верасня 1969[1][2][…] (56 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Harry Grunitzky[d][4] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікалас Жэрар Віктар Груніцкі (фр. Nicolas Gérard Victor Grunitzky, 5 красавіка 1913; Атакпамэ, Германская калонія Тога — 27 верасня 1969, Парыж, Францыя) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Тагалезскай Рэспублікі рады аўтаномнага Тога ў 1956—1958 гадах, прэзідэнт Тога ў 1963—1967 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын адстаўнога нямецкага афіцэра (этнічнага паляка) і афрыканскай прынцэсы, ён атрымаў адукацыю ў Францыі і стаў адным з вядучых палітыкаў каланіяльнага Тога. Выступаючы за цеснае супрацоўніцтва з метраполіяй, Нікалас Груніцкі заснаваў першую таголезскую палітычную партыю, быў дэпутатам Нацыянальнага сходу Францыі і ўзначаліў першы аўтаномны ўрад Тога. У 1958 годзе ён быў адціснуты ад улады Сілванусам Алімпіа (якому ён даводзіўся шваграм), перайшоў у апазіцыю, а затым эміграваў, але пасля перавароту 1963 года зноў узначаліў краіну як другі прэзідэнт ужо незалежнага Тога. Нікалас Груніцкі на працягу чатырох гадоў праводзіў курс на ўсталяванне ў краіне дэмакратычнай сістэмы і шчыльнае супрацоўніцтва з Францыяй, але ў 1967 годзе быў скінуты і неўзабаве загінуў у аўтамабільнай катастрофе.
Зноскі
- ↑ а б Nicolas Grunitzky // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Nicolas Grunitzky // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- ↑ https://www2.assemblee-nationale.fr/sycomore/fiche/(num_dept)/3613
- ↑ https://www.oxfordreference.com/display/10.1093/acref/9780195382075.001.0001/acref-9780195382075-e-0772?rskey=gxqh3L&result=7