Павел Аляксандравіч Рапапорт
Павел Аляксандравіч Рапапорт | |
---|---|
Павел Александрович Раппопорт | |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1913[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 верасня 1988 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг |
Навуковая сфера | гісторыя архітэктуры, археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Па́вел Алякса́ндравіч Рапапо́рт (29 чэрвеня 1913, Санкт-Пецярбург—11 верасня 1988) — расійскі савецкі гісторык архітэктуры і археолаг. Доктар гістарычных навук (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1937 годзе скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1939—1988 гадах працаваў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР, адначасова выкладаў гісторыю архітэктуры ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў праблемы гісторыі і археалогіі манументальнай архітэктуры Кіеўскай Русі ў X—XIII стагоддзях[2] і Маскоўскага княства. Даследаваў архітэктурныя помнікі Полацка, Віцебска, Гродна[3]. Унёс вялікі ўклад у гісторыю даследавання полацкай і гродзенскай архітэктурных школ XII ст.[2] Вывучаў мінскія старажытнасці. Абследаваў некалькі дзясяткаў гарадзішчаў на тэрыторыі старажытных Турава-Пінскай і Полацкай зямель і ў местах гэтак званай Чорнай Русі. Вывучаў канструкцыю абарончых збудаванняў больш чым 10 гарадзішчаў на тэрыторыі Беларусі[3]. Вывучаў Камянецкую вежу і Барысаглебскую царкву ў Навагрудку. Ім праведзены даследаванні (сумесна з М. М. Вароніным) Ніжняй царквы (1948), Княжацкіх палат, Каложскай царквы і абарончай сцяны XII ст. (сумесна з экспедыцыяй Спецыяльных навукова-вытворчых рэстаўрацыйных майстэрняў Міністэрства культуры Беларусі, 1981, 1985) у Гродне, Ваўкавыскага храма (1959), княжацкіх палат (1976—77), царквы на Ніжнім замку ў Полацку (1977), Спаскай царквы Ефрасіннеўскага манастыра (сумесна з Г. М. Штэндарам, 1976), прадоўжаны даследаванні храма-спачывальні ў Ефрасіннеўскім манастыры (1976), Вялікага сабора Бельчыцкага манастыра (1977) і Віцебскай Благавешчанскай царквы (сумесна з А. А. Трусавым і Т. С. Бубенькай, 1982).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Полоцкое зодчество XII века // Сов. археология. 1980. № 3;
- Спасская церковь Ефросиньева монастыря в Полоцке (разам з Р. М. Штэндэрам) // Памятники культуры: Новые открытия, 1979. Л., 1980;
- Дворец в Полоцке (разам з Я. У. Шолахавай) // Краткие сообщения Ин-та археологии АН СССР. М., 1981. Вып. 164;
- Зодчество Древней Руси. Л., 1986;
- Памятник древнерусского зодчества в гродненском детинце (у сааўт.) // Памятники культуры: Новые открытия, 1987. М., 1988;
- Новые данные об архитектуре древнего Гродно // Древнерусское искусство: Худож. культура X — первой половины XIII в. М.. 1988.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в Рапапорт Павел Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б Памяць. Мінск 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рапапорт Павел Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Трусаў А. А. Рапапорт Павел Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 308. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 11 верасня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН
- Выкладчыкі Інстытута імя Рэпіна
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі архітэктуры Беларусі
- Археолагі Расіі
- Гісторыкі Расіі