Перайсці да зместу

Падводныя лодкі тыпу Д

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Д-2, выгляд з носа
Д-2, выгляд з кармы
Д-3 на паштовай марцы

Падводныя лодкі тыпу Д — «Дзекабрыст» — серыя савецкіх вялікіх тарпедных дызель-электрычных падводных лодак, пабудаваных у 19271931 гадах.

Гісторыя праектавання

[правіць | правіць зыходнік]

«Дзекабрыст» — першы тып падводных лодак, распрацаваных для савецкага флота пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Іх стварэнне было зацверджана ў марской праграме 1926 года. Для распрацоўкі праекта было створана КБ «Тэхбюро № 4 Балтыйскага заводу», пад кіраўніцтвам інжынера-караблебудаўніка Барыса Міхайлавіча Малініна.

Гэтыя лодкі былі цалкам распрацаваны ў СССР і мелі істотную колькасць тэхнічных недахопаў і канструкцыйных дэфектаў. Найболей сур’ёзнымі праблемамі былі недастатковая хуткасць апускання і дрэнная ўстойлівасць у падводным становішчы.

Характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Даўжыня: 76 м
  • Шырыня: 6,5 м
  • Водазмяшчэнне: 933 т
  • Водазмяшчэнне падводнае: 1354 т
  • Хуткасць (надводная): 15,3 вузла
  • Хуткасць (падводная): 8,9 вузла
  • Глыбіня апускання: 75 м
  • Экіпаж: 53 чалавека
  • Сілкавальная ўсталёўка: Двухвінтовая дызель-электрычная. Дызелі: 2 x 1100 л.з. 42-Б-6, электраматоры: 2 x 525 л.з. ПГ20
  • Узбраенне: Артылерыя 1x102-мм/45 Б-2, 120 снарадаў, 1x45 мм прылада, 1 кулямёт. Тарпедныя апараты: 6x533мм (насавыя), 2/533мм (кармавыя), 6 запасных тарпед у першым адсеку.

Гісторыя службы

[правіць | правіць зыходнік]

«Дзекабрысты» прынялі актыўны ўдзел у Вялікай айчыннай вайне. Меркавалася, што па тры «Дзекабрыста» будуць служыць на Паўночным і Чарнаморскім флатах. Д-1 брала ўдзел у Савецка-Фінляндскай вайне, здзейсніла 3 баявых паходу, загінула ў 1940 годзе падчас вучэнняў. Д-2 сустрэла пачатак вайны ў Ленінградзе ў рамонце і засталася ваяваць на Балтыцы, здзейсніла 4 баявых паходаў. Такім чынам, на Паўночным флоце дзейнічала толькі Д-3, здзяйснілая 8 баявых паходаў і сталая Чырванасцяжнай і Гвардзейскай.

Чарнаморская Д-6 у чэрвені 1941 сканчала рамонт ў Севастопалі, і яе прыйшлося знішчыць, каб пазбегнуць захопу ворагам. Д-4 і Д-5 здзейснілі па 16 баявых паходаў, Д-4 згінула без весткі.

Чатыры «Дзекабрыста», якія ўдзельнічалі ў Вялікай айчыннай вайне, здзейснілі 44 баявых паходу, 30 тарпедных нападаў з выпускам 68 тарпед, адзін артылерыйскі напад. Паваеннымі дадзенымі пацверджана патапленне 5 судоў (17647 брута-тон) і пашкоджанне 1 судны (2972 брута-тоны).[1]

Адна з лодак дадзенага класа, якія перажылі вайну, Д-2 «Нарадаволец», захавана ў якасці музейнага карабля і ўсталявана ў Санкт-Пецярбургу на Васільеўскам востраве.

Пазначэнне Назва Месца пабудовы Спуск на ваду Канчатак службы
Д-1 «Дзекабрыст» Балтыйскі завод імя Арджанікідзэ, Ленінград 3 лістапада 1929 Загінула пры нявысветленых акалічнасцях 13 лістапада 1940 г. у Мотаўскім заліве Баранцавага мора падчас баявой падрыхтоўкі.
Д-2 «Нарадаволец» Балтыйскі завод імя Арджанікідзэ, Ленінград 1929 Спісана ў 1958 годзе, захавана як музейны карабель у Санкт-Пецярбурге
Д-3 «Чырвонагвардзеец» Балтыйскі завод імя Арджанікідзэ, Ленінград 12 ліпеня 1929 згінула без весткі ў ліпені 1942 ў берагоў Нарвегіі
Д-4 «Рэвалюцыянер» Завод Марці, Мікалаеў 1929 згінула без весткі ў снежні 1943
Д-5 «Спартакавец» Завод Марці, Мікалаеў 1929 Спісана ў 1950-х гадах
Д-6 «Якабінец» Завод Марці, Мікалаеў 1929 Знішчана пры бамбаванні докаў Севастопаля 12 лістапада 1941

Зноскі

  • ISBN 0-85177-146-7 Conway’s All the World’s Fighting ships 1922—1946 (ангел.)
  • А. В. Платонов Энцыклапедыя савецкіх падводных лодак 1941—1945. — М.: АСТ, 2004. — 592 з. — 3000 экз. — ISBN 5-17-024904-7
  • М. Морозов, К. Кулагин Первые подлодки СССР «Декабристы» и «Ленинцы» — М.: Яуза, ЭКСМО, 2010. — 160 з. — 2000 экз. — ISBN 978-5-699-37235-5