Перайсці да зместу

Пад’ёмны кран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пад'ёмны кран (ням.: Kran) — машына перыядычнага дзеяння для падымання і перамяшчэння на адносна абмежаваную адлегласць паасобных і сыпкіх (порцыямі) цяжараў. Асноўны тып грузапад'ёмных і мантажных машын у прамысловасці, на будаўніцтве і транспарце.

Звычайная грузапад'ёмнасць: ад 1—2 кн (100—200 кгс) да 2—5 Мн (спецыяльныя ліцейныя — да 6,3 Мн)[1]

Адрозніваюцца пад'ёмныя краны стацыянарныя і перасоўныя. Стацыянарныя (пераважна): стралавыя паваротныя краны з вярчэннем вакол вертыкальнай восі, пастаўленыя нерухома (краны-падкосіны, насценныя струнавыя, краны з паваротнай ці нерухомай калонай, з павротным кругам, дэрыкі інш.). Перасоўныя: краны маставога тыпу (кран-бэлькі, маставыя адна- і двухбэлькавыя, казловыя і паўказловыя); краны, што рухаюцца па накіравальных рэйках (кансольныя, веласіпедныя, вежавыя і інш.); краны на гусенічным і колавым ходзе; краны для руху па бязрэйкавых дарогах (пераважна сталавыя краны, змантаваныя на маторных ці ручных вазках, трактарах, аўтамабілях — аўтакраны).

Асобную групу складаюць пад'ёмныя краны для спецыфічных умоваў работы: молатападобныя вялікай магутнасці; высокія вежавыя, спецыяльныя металургічныя (стрыпер), кабельныя (канатныя), плывучыя краны, маставыя перагружальнікі.

Асноўныя часткі пад'ёмнага крана:

Усе механізмы складаюцца з прыводнай (рухавік), перадатачнай (рэдуктар і іншыя механічныя перадачы) і выканаўчай (барабан, паліспаст, падвеска і інш.)

Зноскі

  1. Звесткі 1967 году.
  • Нічыпарчык С. М. Кран пад’ёмны // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 92—93. — 624 с.: іл., карты.
  • Кран // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 182. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.