Перайсці да зместу

Перніла Вінберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перніла Вінберг
Род дзейнасці хакеіст
Дата нараджэння 24 лютага 1989(1989-02-24) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перніла Вінберг (шведск.: Pernilla Winberg; поўнае імя — Перніла Маргарэт Стэфані Вінберг (шведск.: Pernilla Margareta Stephanie Winberg); 24 лютага 1989 г., Мальмё, Швецыя) — шведская хакеістка і спартыўны каментатар.

Гуляла на пазіцыі нападаючага ў клубах: «Лімхамн», «АІК», «Сегельторп», «Муксунд-Скутамн» і «Лінчэпінг». Выступала за студэнцкую каманду «Мінесота-Дулут Бульдогз». Гулец нацыянальнай зборнай Швецыі, згуляла больш за 300 міжнародных матчаў. Выступала на чатырох Алімпіядах, стаўшы сярэбраны прызёрам 2006 года. Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (2005 і 2007). Трохкратная чэмпіёнка Швецыі.

У перыяд з 2004 па 2008 год чатыры разы выйгравала Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў у складзе АІКа. Прызнана лепшай хакеісткай Швецыі 2010 года. Была ўдзельнікам забастоўкі шведскіх хакеістак пасля чэмпіяната свету 2019 года. Прыпыніла гульнявую кар’еру пасля заканчэння сезона 2019/20 з-за страсення мозгу. Рэкардсменка зборнай Швецыі па колькасці згуляных матчаў на чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях.

У цяперашні час працуе каментатарам на сэрвісе C More Entertainment.