Перайсці да зместу

Прызрэнская ліга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прызрэнская ліга
алб.: Besëlidhja e Prizrenit
Дата заснавання / стварэння 1878
Названа ад Прызрэн
Краіна
Размяшчэнне штаб-кватэры
Дата спынення існавання красавік 1881
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак, у якім збіралася Прызрэнская ліга, Прызрэн, Косава

Прызрэнская ліга (алб.: Lidhja e Prizrenit) — нацыянальная арганізацыя Албаніі, створаная 10 чэрвеня 1878 года ў рамках албанскага нацыянальнага адраджэння. Была заснавана ў горадзе Прызрэн для процідзеяння ажыццяўленню рашэнняў Берлінскага кангрэса, паводле якога некаторыя прыгранічныя тэрыторыі тагачаснай Асманскай імперыі былі перададзены Чарнагорыі і Грэцыі. Гэты крок выклікаў хвалю абурэння на гэтых тэрыторыях, якія былі заселены этнічнымі албанцамі.

На з'ездзе 10 чэрвеня 1878 года прысутнічалі прадстаўнікі феадальна-патрыярхальнай знаці, чыноўнікі і буйныя гандляры. Першапачаткова арганізацыя была створана пры падтрымцы турэцкага ўрада, аднак у лістападзе 1878 года высунула патрабаванні аўтаноміі для абласцей з пераважна албанскім насельніцтвам, што пацягнула за сабой разрыў адносін паміж Прызрэнскай лігай і турэцкім урадам.

У 1880 годзе кіраўніком лігі стаў Абдуль-бей Фрашэры. Пры вялікай падтрымцы з боку народных мас турэцкі ўрад быў выгнаны з тэрыторый з албанскім насельніцтвам. У 1881 годзе Прызрэнская ліга абвясціла сябе часовым урадам на гэтых тэрыторыях. Але турэцкаму ўраду ўдалося разбіць дрэнна ўзброеныя атрады албанцаў і нанесці Прызрэнскай лізе канчатковае паражэнне.

  • Mazower, Mark (2000). The Balkans: A Short History. Modern Library Chronicles. New York: Random House. ISBN 0-679-64087-8.