Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч
Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 красавіка 1963 (61 год) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч (нар. 18 красавіка 1963, в. Рубель, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, настаўнік фізікі і матэматыкі.
Працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Астрашыцкай базавай школы; дырэктарам Крамянецкай базавай школы; старшынёй Янушковіцкага сельскага Савета дэпутатаў Лагойскага раёна; начальнікам аддзела культуры Лагойскага райвыканкама; старшынёй Лагойскага раённага Савета дэпутатаў.
З'яўляўся членам Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Член Камуністычнай партыі Беларусі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына і дачку. Пражывае ў в. Янушкавічы Лагойскага раёна.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 чэрвеня 2017. (бел.)
- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Рубелі (Столінскі раён)
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Лагойскага раённага Савета дэпутатаў
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання