Пётр Хрысолаг
Выгляд
Пётр Хрысолаг | |
---|---|
Дата нараджэння | 380 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 ліпеня 450 |
Месца смерці | |
Шануецца | у Рымска-каталіцкай царквы |
У ліку | святы |
Дзень памяці | 30 ліпеня |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Хрысолаг (каля 380, Імала, Балоння, Італія — 31 ліпеня 450, там жа) — каталіцкі багаслоў, настаўнік царквы[1][2]. Уключаны ў лік святых Каталіцкай царквы, памяць здзяйсняецца 30 ліпеня.
Пра жыццё Пятра Хрысолага вядома толькі некалькі фактаў. Прыняў хрысціянства ў сталым узросце, у 433 годзе быў прызначаны біскупам у Равене, затым стаў мітрапалітам. Яго пропаведзі былі звернутыя да гараджан квітнеючага гандлёвага горада. Пятра лічаць даверанай асобай Папы Рымскага Льва I. Пахаваны ў саборы Імалы.
Ужо з IX стагоддзя Пётр атрымаў мянушку Chrysologus (Хрысолаг, «Залатаслоў») падобна з багасловам Іаанам Залатавустам. У 1729 годзе папам рымскім Бенедыктам XIII быў названы настаўнікам царквы.
Зноскі
- ↑ Учитель Церкви — артыкул з Кругасвет
- ↑ Smith, I. St. Peter Chrysologus — артыкул з Catholic Encyclopedia — Vol. 11. New York: Robert Appleton Company, 1911. 10 Aug. 2012