Перайсці да зместу

Равіга (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Равіга
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Італія
Уваходзіць у Венета
Адміністрацыйны цэнтр
Плошча
  • 1 789,93 км²
Равіга на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-RO
Тэлефонны код 0425 і 0426
Паштовыя індэксы 45100 і 45010–45039
Код аўтам. нумароў RO
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Равіга (італ.: Provincia di Rovigo, вен.: Provincia de Rovigo) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Венецыя. Адміністрацыйны цэнтр — горад Равіга. Плошча — 1789 км², насельніцтва — 244 062 чалавекі (2014).

На поўначы мяжуе з правінцыямі Верона, Падуя і Венецыя, на поўдні з правінцыяй Ферара, на захадзе з правінцыяй Мантуя і на ўсходзе з Адрыятычным морам. Равіга размешчана на раўніннай мясцовасці з перападамі вышынь ад −2 да 15 метраў.

Паўночная мяжа правінцыі праходзіць па рацэ Адыджэ ад Бадыя-Палезінэ да мора, выключаючы тэрыторыю камуны Кавардзерэ (правінцыя Венецыя); паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ По ад камуны Мелара да мора. Правінцыя захоплівае ўсю дэльту ракі і мяжа ідзе ад дэльты па канале По-ды-Гора.

Зноскі