Раман Фёдаравіч Унгерн фон Штэрнберг
Раман Фёдаравіч Унгерн фон Штэрнберг | |
---|---|
Нараджэнне |
29 снежня 1885 (10 студзеня 1886)[1] |
Смерць |
15 верасня 1921[3] (35 гадоў)
|
Род | Унгерн фон Штэрнберг[d] |
Бацька | Theodor Leonhard Rudolf Frh. von Ungern-Sternberg[d] |
Маці | Sophia, Freiin von Wimpffen[d][4] |
Веравызнанне | Тыбецкі будызм |
Адукацыя | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | Руская імператарская армія |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў | Asiatic Cavalry Division[d] |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раман Фёдаравіч Унгерн фон Штэрнбрег (руск.: Роман Фёдорович У́нгерн фон Ште́рнберг, ням.: Robert von Ungern-Sternberg; 29 снежня 1885, Грац — 15 верасня 1921, Нованікалаеўск) — удзельнік Белага руху, дыктатар Манголіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1908 служыў у Забайкальскім казачым войску (харунжы). У 1913 выйшаў у адстаўку і выехаў у Манголію, затым вярнуўся да сям'і ў Рэвель (цяпер Талін, Эстонія). З пачаткам Першай сусветнай вайны служыў у 2-й арміі генерала ад кавалерыі А. В. Самсонава, быў паранены, але палону пазбег. Пасля даслужыўся да есаула, камандзіра сотні. У жніўні 1917 Унгерн разам з есаулам Р. М. Сямёнавым быў накіраваны ў Забайкалле з мэтай фарміравання добраахвотніцкіх часцей.
У Грамадзянскай вайне прымаў удзел на баку Белага руху, камандуючы Інародчаскай коннай дывізіяй (пазней — Туземны конны корпус, Азіяцкая конная дывізія) у войсках атамана Сямёнава ў Забайкалле. Генерал-маёр (кастрычнік 1918), генерал-лейтэнант (не раней 1920, рэальнасць узвядзення ў гэты чын сумнеўная). Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам Спецыяльнага Маньчжурскага атрада.
У 1920 Азіяцкая конная дывізія генерал-лейтэнанта Унгерна выступіла ў бок сталіцы Знешняй Манголіі Ургі (цяпер — Улан-Батар), заняты кітайскімі рэспубліканскімі войскамі. У руках у кітайцаў на становішчы заложніка знаходзіўся духоўны і свецкі кіраўнік Знешняй Манголіі — Богда-гэгэн. Унгерн накіраваў на яго выратаванне атрад спецыяльнага прызначэння, які і выкраў палоннага з горада, занятага дзесяцітысячным войскам праціўніка. Пасля гэтага быў ажыццёўлены штурм, які скончыўся вызваленнем Ургі ў лютым 1921.
Багдо-гэген прысвоіў Унгерну тытулы цын-вана (сіяцельнага князя) і хана (звычайна даступны толькі чынгізідам па крыві), са званнем «Адрадзіўшы дзяржаву вялікі батор, камандуючы». Пасля гэтага Унгерн засяродзіў у сваіх руках фактычна ўсю поўнасць улады ў Манголіі і праявіў сябе як жорсткі дэспатычны ўладар, пачаўшы сваё кіраванне з разні, накіраванай супраць кітайскага і яўрэйскага насельніцтва мангольскай сталіцы, а таксама асоб, западозраных у «левых» настроях. 21 мая 1921 генерал-лейтэнант Унгерн выдаў загад № 15 «рускім атрадам на тэрыторыі Савецкай Сібіры», якім абвясціў аб пачатку паходу на савецкую тэрыторыю.
Нягледзячы на тое, што часцям Азіяцкай дывізіі ўдалося аблажыць Кяхту, а заходней — нават прадзерціся ўглыб Забайкалля, паход мая — чэрвеня 1921 скончыўся поўнай катастрофай. У жніўні 1921 Унгерн быў арыштаваны раней саюзным яму мангольскім атрадам і выдадзены бальшавікам.
15 верасня 1921 на паказальным працэсе ў Нованікалаеўску быў прызнаны вінаватым у барацьбе супраць савецкай улады, жорскасцях, тэроры і супрацоўніцтве з Японіяй і прысуджаны да смяротнага пакарання. У той жа дзень расстраляны.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119399938 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119399938 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Roman Von Ungern-Sternberg // GeneaStar
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Унгерн фон Штэрнберг Раман Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 233.
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Грацы
- Памерлі 15 верасня
- Памерлі ў 1921 годзе
- Памерлі ў Новасібірску
- Выпускнікі Паўлаўскага ваеннага вучылішча
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава
- Асобы
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Постаці Белага руху
- Гісторыя Манголіі