Роберт I д’Артуа
Роберт I д’Артуа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Robert Ier d'Artois | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людовік IX | ||||||
Пераемнік | Роберт II д'Артуа | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 верасня 1216[1] ці 1216[2] |
||||||
Смерць |
9 лютага 1250 |
||||||
Род | Капетынгі | ||||||
Бацька | Людовік VIII Леў | ||||||
Маці | Бланка Кастыльская | ||||||
Жонка | Мацільда Брабанцкая[d][3] | ||||||
Дзеці | Бланка д'Артуа і Роберт II д’Артуа[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт I Добры (верасень 1216 — 9 лютага 1250, Мансур, Егіпет) — сын французскага караля Людовіка VIII Льва і Бланкі Кастыльскай, брат Людовіка IX Святога. Заснавальнік дому Артуа, які загас у 1472 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1237 годзе ажаніўся з Мацільдай Брабанцкай (1224—1288), дачкой брабанцкага герцага Генрыха II і нямецкай прынцэсы Марыі Гогенштаўфен. Да вяселля Людовік IX дараваў яму ў леннае валоданне графства Артуа.
Роберт прымаў актыўны ўдзел у крыжовых паходах свайго брата і праявіў адвагу і храбрасць. У 1250 годзе ў Егіпце ён з невялікім атрадам на плячах у мусульман уварваўся ў крэпасць Мансур. Але ворагі паспелі зачыніць вароты і адрэзалі Роберта ад асноўных сіл. Ён быў разадраны туркамі.
Жонка Роберта тады была цяжарная і праз некалькі месяцаў нарадзіла сына Роберта II Высакароднага, які стаў другім графам Артуа. Акрамя яго, у Роберта I была яшчэ дачка Бланка (1248—1302), якая ў першым шлюбе была за наварскім каралём Генрыхам Талсцім, а ў другім — з Эдмундам Гарбатым, 1-м графам Ланкастарскім (Англія). Яе дачка ад першага шлюбу стала жонкай французскага караля Філіпа IV Прыгожага, а дзякуючы другому шлюбу Бланка стала адной з родапачынальніц англійскай каралеўскай дынастыі Ланкастэраў.
Зноскі
- ↑ Robert I, Count of Artois // https://pantheon.world/profile/person/Robert_I,_Count_of_Artois Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.biografiasyvidas.com/biografia/r/roberto_i_el_valiente.htm
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Leese, Thelma Anna, Blood royal: issue of the kings and queens of medieval England, 1066—1399, Heritage Books Inc., 2007.
- Masson, Gustave, The story of mediæval France: from the reign of Hugues Capet to the beginnings of the sixteenth century, G.P.Putnam's Sons, 1888.