Роўг (рака)
Выгляд
Роўг | |
---|---|
англ. Rogue | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 346 км |
Басейн | 13 400 км² |
Расход вады | 188 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Каскадныя горы |
• Вышыня | 1622 м |
• Каардынаты | 43°03′57″ пн. ш. 122°13′56″ з. д.HGЯO |
Вусце | Ціхі акіян |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 42°25′21″ пн. ш. 124°25′45″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Арэгон |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роўг (англ.: Rogue) — рака на поўдні штата Арэгон (ЗША). Бярэ пачатак у Каскадных гарах на вышыні 1622 м. Упадае ў Ціхі акіян. Даўжыня — 346 км. Агульная плошча вадазбора дасягае 13 400 км².
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У даліне ракі Роўг развіта сельская гаспадарка. У 1904 г. пачалося будаўніцтва гідраэлектрастанцый. У наш час Роўг перарэзана дзясяткам плацін. Найбуйнейшая з іх Вільям-Джэс была ўзведзена ў 1972—1976 гг. у 253 км ад вусця. Рака Роўг — турыстычная славутая мясціна. Прыцягвае аматараў сплаву.
З’яўляецца месцам нерасту ласасёвых рыб.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Верхняе цячэнне ракі з’яўляецца адзіным месцам у свеце, дзе расце адзіны вядомы падводны пласціністы грыб , які ўтварае пладовыя целы і спораносіць пад вадой, Psathyrella aquatica.