Рэферэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны (2022)
Фіктыўныя рэферэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны былі праведзены 23—27 верасня 2022 года на акупаваных Расіяй частках чатырох рэгіёнаў Украіны. Расія не мела поўнага кантролю ні над адным з гэтых рэгіёнаў: Данецкая вобласць была акупаваная толькі на 60 %[1], а ў Запарожскай вобласці, паводле даных «Бі-бі-сі», расійскія войскі не мелі кантролю больш чым над паловай рэгіёна, уключаючы яго адміністрацыйны цэнтр — горад Запарожжа[2].
Пасля правядзення рэферэндумаў, 30 верасня, Расія абвясціла пра анексію гэтых рэгіёнаў і аднавіла эскалацыю сваёй вайны ва Украіне[2][3][4]. Ва ўсіх населеных пунктах мерапрыемствы праводзіліся па адным сцэнарыі ў адсутнасці канфідэнцыяльнасці і ў суправаджэнні ўзброеных людзей[5][6]. З прававога пункту гледжання праведзеныя рэферэндумы не маюць юрыдычнай сілы[7] .
З самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну анексія раней акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей Украіны (у форме самаабвешчаных марыянетачных[8][9] ДНР і ЛНР), а таксама захопленых Херсонскай, Харкаўскай[10] і Запарожскай абласцей была часткай расійскага плана[11].
Рэферэндумы неаднаразова адкладаліся з-за няўдач на фронце (з красавіка на май, затым на верасень)[3][12][13], пасля імклівага контрнаступлення Узброеных Сіл Украіны на харкаўскім кірунку 20 верасня акупацыйныя ўлады на тэрыторыі Украіны амаль адначасова абвясцілі аб правядзенні рэферэндумаў[14], а на наступны дзень Уладзімір Пуцін абвясціў у Расіі мабілізацыю[15][16].
Рэферэндумы былі асуджаныя ААН і мноствам краін як парушаючыя міжнароднае права[17].
Паводле слоў кіраўніка ААН па палітычных пытаннях Размары Дзікарла, «рэферэндумы» не маюць нічога агульнага са свабодным, дэмакратычным волевыяўленнем людзей. Яны былі праведзеныя ва ўмовах расійскага тэрору, псіхалагічнага ціску і пераследу ўкраінскіх грамадзян і ўкраінскіх актывістаў, якіх акупацыйная расійская ўлада кідала і працягвае кідаць у турмы, катавальныя і фільтрацыйныя лагеры[18][19][20][21][22][23].
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Расія раней выкарыстоўвала рэферэндумы для апраўдання анексіі тэрыторый Украіны. У 2014 годзе яна спехам правяла рэферэндум у Крыме, які затым быў выкарыстаны для апраўдання анексіі Крыма[24].
Ва ўмовах поўнага дамінавання расійскіх СМІ жыхарам ДНР і ЛНР абяцалі ўключэнне рэгіёнаў у склад Расіі па аналогіі з Крымам. Як у 2014 годзе меркаваў дырэктар Данецкага інстытута сацыяльных даследаванняў і палітычнага аналізу, ад рэферэндумаў аб далучэнні было вырашана адмовіцца з-за малой падтрымкі далучэння да Расіі: за яе выступалі толькі 35 %, у той час як 65 % бачылі сябе ў складзе Украіны[25].
У кантэксце ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе афіцыйныя расійскія асобы загаварылі аб далучэнні яшчэ да ўводу войскаў: 21 лютага падчас пасяджэння Савета бяспекі Расіі Сяргей Нарышкін прама падтрымаў іх уваходжанне ў склад РФ[26][27]. Агаворка спарадзіла мноства чутак пра рэальнасць гэтага плана. Пазней аб планах правядзення рэферэндумаў паведамлялі кіраўнікі ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік, але з агаворкай аб правядзенні галасаванняў пасля заканчэння вайны[28][29].
У Херсонскай вобласці чуткі аб стварэнні «Херсонскай Народнай Рэспублікі» або анексіі з’явіліся адразу пасля акупацыі. Херсонцы адрэагавалі на іх шматтысячнымі мітынгамі пад лозунгам «Херсон — гэта Украіна», якія скончыліся толькі пасля масавых рэпрэсій — выкраданняў і катаванняў незадаволеных, пра якія распавядаў, у прыватнасці, мясцовы журналіст Алег Батурын[30]. Акупацыйныя ўлады Харкаўскай вобласці выключалі фармальнае галасаванне да акупацыі Расіяй усяго рэгіёна. Прызначаныя расійскімі ваеннымі ўлады Запарожскай вобласці ў жніўні падпісалі распараджэнне аб падрыхтоўцы да рэферэндуму[31][32]. Аднак фактычна рашэнне аб правядзенні рэферэндумаў не знаходзілася ў кампетэнцыі мясцовых уладаў, а прымалася ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі[33].
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліваў, што правядзенне рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях закрые для Расіі магчымасці для перамоваў[34]. Віцэ-прэм’ер Украіны Ірына Верашчук дадавала, што ўдзел украінскіх грамадзян у гэтых галасаваннях будзе расцэнены як калабарацыянізм, які караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці[35].
Грамадская думка
[правіць | правіць зыходнік]Публічнай незалежнай статыстыкі пра стаўленне да рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях не было. Паводле звестак закрытых апытанняў, праведзеных на замову расійскіх уладаў у ліпені 2022 года на акупаваных тэрыторыях Запарожскай і Херсонскай абласцей, толькі 30 % апытаных падтрымалі далучэнне да Расіі[36]. Але суразмоўцы «Медузы» ў расійскім кіраўніцтве не бачылі праблемы ў нізкай падтрымцы і планавалі атрымаць неабходны адсотак галасоў адміністрацыйнымі метадамі[37].
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]Анексія тэрыторый Украіны праз рэферэндумы было неад’емнай часткай плана Уладзіміра Пуціна, хоць у прэзідэнцкай адміністрацыі не падтрымлівалі далучэнне дэпрэсіўных рэгіёнаў[28][11]. Даты правядзення рэферэндумаў былі завязаныя на поспехі расійскага ўварвання: напрыклад, рэферэндумы ў ДНР і ЛНР збіраліся правесці пасля поўнай акупацыі Данецкай і Луганскай абласцей. Аднак няўдачы на фронце пастаянна змушалі Расію зрушваць даты галасаванняў і пераглядаць сцэнарый іх правядзення[28][11].
Рэферэндумы перанеслі з канца красавіка на сярэдзіну мая[28], а затым адразу на адзіны дзень галасавання 11 верасня 2022 года (выданне «Вёрстка» агучвала альтэрнатыўную дату — 14 верасня)[36]. Калі расійскі наступ на ўсходзе Украіны забуксаваў, рэферэндумы ў ДНР і ЛНР было вырашана адкласці. Ад альтэрнатыўнага плана галасавання толькі ў Херсонскай і Запарожскай абласцях прыйшлося адмовіцца з-за пачатку контрнаступлення УСУ ў Херсонскай вобласці. 7 верасня сакратар Генеральнага савета «Адзінай Расіі», першы віцэ-спікер Савета Федэрацыі Андрэй Турчак абвясціў «адзіны дэдлайн» для ўсіх рэферэндумаў — Дзень народнага адзінства 4 лістапада 2022 года[11] (паралельна прэзідэнцкая адміністрацыя разглядала альтэрнатыўныя варыянты ў канцы восені і снежні—студзені), але фінальнае рашэнне заставалася за Уладзімірам Пуціным[38].
Падчас вайны рэферэндумы набывалі ўсё большае значэнне для расійскіх уладаў. Яны асцерагаліся, што без вайсковых перамог увага расіян зрушыцца на эканамічныя наступствы ўварвання[39]. Пастаянныя пераносы дат рэферэндумаў дэмаралізавалі прыхільнікаў вайны[38], і ўлады разлічвалі з іх дапамогай дамагчыся народнай падтрымкі, як гэта адбылося пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе. Нарэшце, рэферэндумы разглядаліся як сімвалічны пачатак прэзідэнцкай кампаніі Уладзіміра Пуціна на выбарах 2024 года[39].
Пры гэтым сярод расійскіх сілавікоў, уключаючы супрацоўнікаў ФСБ і Расгвардыі на акупаваных тэрыторыях, склалася меркаванне аб рэферэндумах як аб пустым марнаванні сіл і сродкаў. Сярод публічных асоб за анексію ўсходу і поўдня Украіны без рэферэндумаў выступаў расійскі кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў, які зазначыў, што вынікі рэферэндуму ўсё роўна не будуць прызнаныя міжнароднай супольнасцю[11].
Пасля поспеху ўкраінскага контрнаступлення ў Харкаўскай вобласці, падчас якога УСУ вярнулі пад кантроль ключавыя населеныя пункты і лагістычныя вузлы, расійскія ўлады на нявызначаны тэрмін адмовіліся ад ідэі правядзення рэферэндумаў. Суразмоўцы «Медузы» адзначылі, што расійскія паліттэхнолагі, якія працавалі ў Харкаўскай і Запарожскай абласцях, паспешліва з’ехалі ў Расію. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі не пракаментаваў тэрміны вяртання да ідэі рэферэндумаў[40].
Палітычны аглядальнік «Медузы» Андрэй Перцаў выказаў здагадку, што спешна абвешчаныя ў верасні галасаванні былі закліканыя легітымізаваць непапулярную мабілізацыю і ўмацаваць падтрымку сярод прарасійску настроеных жыхароў і мясцовых чыноўнікаў. Таксама Перцаў адзначыў, што падчас саміта ШАС Пуцін замест падтрымкі атрымаў ад лідараў Турцыі і Кітая настойлівыя рэкамендацыі завяршыць вайну, што магло падштурхнуць яго хутчэй правесці галасаванні для стварэння бачнасці ўсенароднай падтрымкі[41].
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Ваенныя аналітыкі звязваюць рашэнне аб правядзенні «рэферэндумаў» са слабасцю РФ на полі бою[14]. Аб’ява аб рэферэндумах прагучала пасля хуткага прасоўвання ўкраінскай арміі ў апошнія тыдні верасня, якія разграмілі войскі РФ на харкаўскім кірунку і знаходзяцца ў наступе на ўсходзе і поўдні. Паводле ацэнак аналітыкаў, Расія страціла дзясяткі тысяч вайскоўцаў, абвясціла мабілізацыю для набору новых салдат, і сутыкаецца з усё большым негатывам з-за свайго працяглага ўварвання.
Як паведамляла Meduza, далучэнне тэрыторый было асабістым жаданнем Уладзіміра Пуціна, а падрыхтоўкай рэферэндумаў займаліся людзі з яго адміністрацыі[28][36]. «Рэферэндумы» планавалася ўвязаць з поспехамі ў вайне, але з-за няўдач на фронце іх правядзенне кожны раз пераносілася (з красавіка на май, затым на верасень і на лістапад), а пасля пачатку паспяховага контрнаступлення УСУ ў Харкаўскай вобласці правядзенне мерапрыемстваў адклалі на нявызначаны тэрмін[40]. Падобны пастановачны рэферэндум планаваўся і ў акупаванай частцы Харкаўскай вобласці, калі б Украіна не адваявала большую яе частку[31][32][42].
Арганізацыя рэферэндумаў
[правіць | правіць зыходнік]Падрыхтоўка рэферэндумаў і фарміраванне новага іміджу Расіі пасля анексіі ўкраінскіх тэрыторый былі даручаныя першаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Сяргею Кірыенку. Пад яго кіраўніцтвам быў сфармуляваны вобраз для знешняй аўдыторыі — Расія як «кантынент свабоды» для прыхільнікаў правых ідэалогій з усяго свету[43].
Як паведамляла «Медуза», арганізацыяй рэферэндумаў займалася Упраўленне па забеспячэнні спраў Дзяржсавета Расіі пад кіраўніцтвам Аляксандра Харычава — набліжанага Кірыенкі. Непасрэдна галасаванні курыраваў намеснік Харычава Барыс Рапапорт, які лічыцца крызісным менеджарам і спецыялізуецца на праблемных выбарчых кампаніях, а з 2014 года разам з Уладзіславам Сурковым займаўся справамі ДНР і ЛНР. Галоўным тэхнолагам і каардынатарам рэферэндумаў выступаў віцэ-губернатар Севастопаля Сяргей Талмачоў (Аляксей Навальны называў яго арганізатарам нападу дзяўчат у латэкснай бялізне на штаб у Маскве пасля выхаду расследавання ФБК пра сувязь алігарха Алега Дзерыпаскі і намесніка старшыні ўрада Расіі Сяргея Прыходзькі)[37].
Рапапорт таксама падбіраў супрацоўнікаў і паліттэхнолагаў з досведам працы з апазіцыяй на ролі «палітрукоў» у акупацыйных адміністрацыях. Як адзначалі крыніцы «Медузы», нягледзячы на заробкі да 1—2 млн рублёў у месяц, ехаць на акупаваныя тэрыторыі былі гатовыя нямногія[37]. На ключавыя пасады ва ўрадах ДНР і ЛНР у рамках падрыхтоўкі да рэферэндумаў былі прызначаныя чыноўнік Мінпрамгандлю Віталь Хацэнка і былы віцэ-губернатар Курганскай вобласці Уладзіслаў Кузняцоў. Паводле інфармацыі суразмоўцы выдання, расійскія ўлады планавалі ў хуткім часе зняць Дзяніса Пушыліна і Леаніда Пасечніка і замяніць на цалкам падкантрольных функцыянераў[44].
Паводле інфармацыі «Медузы», расійскія ўлады планавалі праводзіць рэферэндумы пад слоганам «Разам з Расіяй» (ён з’яўляўся ў агітацыі ў Запарожскай вобласці, а ў Херсоне прайшоў аднайменны форум). Альтэрнатыўны слоган «Новая Расія», які меў на ўвазе «новую якасць» і больш моцную Расію, не спадабаўся Уладзіміру Пуціну і членам Савета Бяспекі[37]. За агітацыйную падрыхтоўку да рэферэндумаў адказвала група «ІМА-Кансалтынг», звязаная з першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксеем Громавым[36][11][39].
Як адзначалі крыніцы «Медузы», спешнае рашэнне аб правядзенні рэферэндумаў 23—27 верасня было прынята Пуціным пад уплывам высокапастаўленых прадстаўнікоў сілавога блока. Пры гэтым Кірыенка і яго каманду фактычна адхілілі ад працэсу, а адказнымі за галасаванні былі прызначаныя акупацыйныя адміністрацыі і расійскія спецслужбы, якім патрабавалася проста забяспечыць патрэбную колькасць галасоў за. Самі рэферэндумы суразмоўцы «Медузы», блізкія да расійскіх уладаў, назвалі «рытуалам з вядомым вынікам»[45].
Замежныя назіральнікі, якія прысутнічалі на рэферэндумах, парушылі шматлікія міжнародныя прынцыпы назірання за выбарамі і займаліся не чым іншым, як палітычным актывізмам. Яны не атрымалі запрашэння Украіны для назірання за рэферэндумамі, як мінімум адзін з іх знаходзіўся ў спісе «фальшывых» і «прадузятых» назіральнікаў ад «Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары», а набіраліся яны, як і ў выпадку з рэферэндумам аб анексіі Крыма, з ліку звязаных з расійскімі сеткамі ўплыву на Захадзе палітыкаў, журналістаў і актывістаў[46].
Ход галасавання
[правіць | правіць зыходнік]«Рэферэндумы аб уваходжанні ў склад Расійскай Федэрацыі» ДНР, ЛНР і акупаваных частак Херсонскай і Запарожскай абласцей прайшлі 23—27 верасня 2022 года[47][48].
Акупацыйныя адміністрацыі прымушалі людзей да галасавання: асноўным спосабам збору галасоў быў пакватэрны абыход у суправаджэнні расійскіх вайскоўцаў. Жыхары асцерагаліся галасаваць супраць ці нават адмаўляцца ад удзелу ў рэферэндумах[4]. Жыхарка Энергадара засведчыла выпадак, калі салдаты самі запаўнялі бюлетэні на падставе вуснага апытання[5].
У вызваленым Украінай пасля «рэферэндуму» сяле Шаўчэнкаўка Херсонскай вобласці ўсе апытаныя журналістамі мясцовыя жыхары сказалі, што не галасавалі за «далучэнне» да Расіі[49]. Некаторыя падазраюць, што, нягледзячы на гэта, салдаты запісалі іх галасы як «так». Некаторыя баяліся, што іх застрэляць, калі яны не прагаласуюць[50].
Заяўленыя вынікі галасавання
[правіць | правіць зыходнік]27 верасня 2022 года ЦВК РФ заявіла аб наступных выніках «рэферэндумаў»: у ДНР за далучэнне да Расіі нібыта склала 99,23 %, у ЛНР — 98,42 %, у Херсонскай вобласці — 87,05 %, у Запарожскай — 93,11 %. Рэальная колькасць асоб, што прагаласавалі, невядомая: Расія не кантралюе цалкам ні адзін з рэгіёнаў, а з многіх населеных пунктаў на акупаванай тэрыторыі з’ехала большасць жыхароў (так, з пасёлка Наватошкаўскае, дзе да пачатку вайны жылі больш за 2000 чалавек, засталіся ўсяго 10)[4].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Як адзначалі журналісты Рускай службы Бі-бі-сі, расійскія ўлады анексавалі акупаваныя тэрыторыі Украіны да Расіі на аснове таго ж канстытуцыйнага закона «Аб парадку прыняцця ў РФ і ўтварэння ў яе складзе новага суб’екта РФ», які выкарыстоўваўся і ў 2014 годзе для анексіі Крыма[2]. Пры гэтым рэферэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны, як і крымскі рэферэндум 2014 года, супярэчылі як расійскаму, так і ўкраінскаму заканадаўству[2]. Так, згодна з заканадаўствам РФ, арганізаваць і правесці рэферэндум можна было мінімум за чатыры месяцы, а артыкул 73 украінскай Канстытуцыі агаворваў, што пытанне аб змене тэрыторыі краіны можа вырашацца толькі на ўсеўкраінскім рэферэндуме[2].
Рэферэндумы таксама былі сфальсіфікаваныя[51][52][53] і нелегітымныя: яны прайшлі без паўнавартаснага абмеркавання сярод грамадзян, а пасіўная прапаганда і агітацыя ў непрацяглы перыяд паміж аб’явай і правядзеннем рэферэндумаў была недастатковая, каб лічыцца інфармаваннем або адкрытай дыскусіяй. У Запарожскай і Херсонскай абласцях грамадзян Украіны прымусілі адказваць на тры пытанні пад выглядам аднаго: «Вы за выхад Запарожскай вобласці са складу Украіны, утварэнне Запарожскай вобласцю самастойнай дзяржавы і ўваходжанне яе ў склад Расійскай Федэрацыі на правах суб’екта Расійскай Федэрацыі?» — гэта таксама парушае ўстояныя традыцыі і правілы рэферэндумаў[54].
Рэдактар выдання Republic Міхаіл Мінакоў адзначаў, што неверагоднасць вынікаў рэферэндумаў супярэчыла нават мінімальным стандартам «легалізму», якіх раней прытрымліваліся расійскія ўлады[54]. Эксперт Міжнароднай крызіснай групы Алег Ігнатаў казаў, што «„рэферэндумы“ і наступнае далучэнне ўкраінскіх тэрыторый да Расіі абернецца прэцэдэнтам, калі анексаванымі акажуцца яшчэ не захопленыя тэрыторыі.»[2].
Выданне Meduza успомніла іншыя выпадкі выкарыстання рэферэндумаў і галасаванняў для захопу чужых тэрыторый. Найбольш вядомыя з іх — аншлюс — анексія нацысцкай Германіяй Аўстрыі перад Другой сусветнай вайной, выбары ў балтыйскіх краінах перад іх анексіяй СССР[55].
Прафесар міжнароднага права юрыдычнай школы Універсітэта Джорджыі Дыяна Мары Аман адзначыла, што заявы Расіі аб адпаведнасці праведзеных рэферэндумаў Статуту ААН не адпавядаюць рэчаіснасці, так як права народаў на самавызначэнне, прадпісанае Статутам ААН, з’яўляецца абмежаваным і павінна рэалізоўвацца першапачаткова мірнымі сродкамі, чаго не было ў выпадку з Украінай і «рускім этнасам»[7].
Палітолаг Eleanor Knott мяркуе, што адным з наступстваў незаконных «рэферэндумаў» і далейшай анексіі быў падрыў легітымнасці і абясцэньванне крымскага рэферэндуму 2014 года і расійскай анексіі Крыма[56].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]30 верасня 2022 года расійскія ўлады абвясцілі аб анексіі акупаваных тэрыторый Украіны ў межах рэгіёнаў Украіны (выкл. Херсонская вобласць, да якой далучылася частка падкантрольнай Расіі Мікалаеўскай вобласці), захапіўшы пры гэтым толькі іх частку. Пры гэтым фармальныя працэдуры былі запланаваныя на пачатак кастрычніка[57].
Адным з адказаў міжнароднай супольнасці на правядзенне рэферэндумаў стаў запланаваны восьмы пакет санкцый ЕС, які ўключае дадатковыя забароны на імпарт расійскай прадукцыі і экспарт тэхналогій, а таксама закладвае прававую аснову для абмежавання цэн на расійскую нафту[58].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Многія эксперты і прадстаўнікі міжнароднай супольнасці лічаць рэферэндумы нелегітымнымі, называючы іх «фальшывымі» (sham[59][60]), «так званымі рэферэндумамі»[61][62], «псеўдарэферэндумамі»[63], а таксама «медыйнымі практыкаваннямі»[64].
Міжнародныя арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў рэферэндумы «парушэннем Статута ААН і міжнароднага права»[65]. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю з асуджэннем Расіі за арганізацыю рэферэндумаў і анексію тэрыторый Украіны[66][67].
- АБСЕ назвала рэферэндумы незаконнымі, паколькі яны парушаюць украінскае заканадаўства і міжнародныя стандарты і праводзяцца ў зоне баявых дзеянняў[68].
- Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг напісаў у Твітэры: «Фальшывыя рэферэндумы не маюць легітымнасці і не мяняюць характар агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны. Гэта далейшая эскалацыя вайны Пуціна»[69].
- Вярхоўны прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС Жазэп Барэль заявіў: «Еўрапейскі Саюз рашуча асуджае гэтыя запланаваныя незаконныя „рэферендумы“, якія накіраваны супраць законных і дэмакратычна абраных украінскіх уладаў»[70][71].
Дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны саветнік і міністр замежных спраў Кітая Ван І заявіў, што неабходна паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць усіх краін[72].
- Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што краіна не прызнае вынікі рэферэндумаў[73].
- Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц раскрытыкаваў ідэю правядзення Расіяй рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях Украіны[74].
- Індыя выказала падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны[75].
- Федэральны савет Швейцарыі заявіў, што Расія як акупуючая дзяржава абавязана ў адпаведнасці з міжнародным правам прытрымлівацца міжнароднага гуманітарнага права, правоў чалавека і існай украінскай прававой сістэмы, і што акупуючая дзяржава не атрымлівае суверэнітэту над тэрыторыяй. Швейцарыя не прызнае вынікі рэферэндуму. Федэральны дэпартамент замежных спраў выклікаў расійскага пасла Сяргея Гармоніна, каб передаць пазіцыю Швейцарыі[76].
- Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падтрымлівае канструктыўныя адносіны як з НАТА, так і з Расіяй, але асудзіў спробу незаконнага рэферэндуму, зрабіўшы публічную заяву, у якой гаварылася: «Такія незаконныя факты, што адбыліся, не будуць прызнаныя міжнароднай супольнасцю. Наадварот, яны ўскладняць намаганні па ажыўленні дыпламатычнага працэсу і ўзмацняць нестабільнасць»[77].
- Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймс Клеверлі заявіў, што ў Вялікабрытаніі ёсць доказы таго, што расійскія афіцыйныя асобы ўжо ўстанавілі мэты для «выдуманай яўкі выбаршчыкаў і ўзроўня ўхвалення гэтых фальшывых рэферэндумаў»[78].
- Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з нагоды рэферэндуму заявіў, что гэта «фальшывы» рэферэндум аб анексіі ўжо акупаваных Расіяй тэрыторый на ўсходзе Украіны[79].
- Кіраўнік МЗС Сербіі Нікола Селакавіч заявіў, што Сербія не прызнае рэферэндумы, так як яны супярэчаць статуту ААН і прынцыпам міжнароднага права з аднаго боку, а з іншага — ўнутранай палітыцы Сербіі, накіраванай на захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту[80]. Пазней прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч афіцыйна заявіў, што Сербія не прызнае вынікі «рэферэндумаў на часткова акупаваных тэрыторыях»[81].
- Афіцыйны прадстаўнік МЗС Казахстана Айбек Смадыяраў заявіў, што Казахстан не прызнае рэферэндумы аб далучэнні да Расіі новых украінскіх тэрыторый. Ён нагадаў пра міжнароднае права і статут ААН, у якіх таксама сказана пра тэрытарыяльную цэласнасць дзяржаў і адказнасць краін за падтрыманне міру[82][83][84].
- МЗС Грузіі асудзіў рэферэндумы, пацвердзіўшы падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны[85].
- У Міністэрстве замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы заявілі, што Малдова «рашуча асуджае гэтак званыя плебісцыты, незаконна арганізаваныя Расійскай Федэрацыяй у акупаваных тэрыторыях Херсонскай, Запарожскай, Данецкай і Луганскай абласцях, якія ўяўляюць сабой грубае парушэнне асноватворных прынцыпаў міжнароднага права»[86].
- «Ізраіль прызнае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і не прызнае вынікі рэферэндумаў ва ўсходніх акругах». Такую заяву зрабіла 27 верасня 2022 года МЗС Ізраіля наконт праведзенага рэферэндуму[87].
- Пастаянны прадстаўнік Бразіліі пры ААН Раналда Коста Філью заявіў, что «неразумна меркаваць, што насельніцтва ў раёнах канфлікту можа свабодна выказваць сваю волю»[23].
- Пастаянны прадстаўнік Мексікі пры ААН Хуан Рамон дэ ла Фуэнтэ заявіў, што любая спроба змяніць межы Украіны з дапамогай пагроз і іншых сродкаў парушае міжнароднае права[23].
- Махамед Абушахаб, намеснік пастаяннага прадстаўніка Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў пры ААН, заявіў, што рэферэндумы на акупаванай Расіяй тэрыторыі Украіны ўскладняць мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай[23].
- Міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі адхіліў «аднабаковую анексію» з прымяннем «цалкам сфальсіфікаванай працэдуры, якая не мае легітымнасці»[88].
- Прэм’ер-міністр Італіі Марыа Драгі ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім заявіў, што яго краіна ніколі не прызнае незаконныя рэферэндумы[88].
- Прэм’ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен напісала ў «Твітэры», што яе краіна «ніколі не прызнае ніякіх спроб анексіі»[88].
- Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу паведаміў: «Мы ніколі не прызнаем вынікі юрыдычна нікчэмных расійскіх „рэферэндумаў“ і незаконную анексію тэрыторый Украіны»[89].
- МЗС Узбекістана заявіла, што Рэспубліка Узбекістан нязменна адданая павазе тэрытарыяльнай цэласнасці іншых дзяржаў[90].
- МЗС Ірана у кантэксце «рэферэндумаў» заявіў пра «неабходнасць поўнага выканання прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці краін»[91].
- Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што рэферэндумы нічога не вартыя і Польшча не прызнае іх вынікі[92].
- Гаральд Адлай Аг’еман, пасол і пастаянны прадстаўнік Ганы пры ААН у Нью-Ёрку, заявіў, што міжнародная супольнасць «не можа працягваць жыць у паралельных сусветах», і заклікаў Расію паважаць суверэнітэт Украіны[23].
- Міністэрства замежных спраў КНДР паведаміла, што краіна падтрымлівае анексію ўкраінскіх тэрыторый, прызнаўшы рэферэндумы[93].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Understanding Russia’s referendums in Ukraine (англ.). www.aljazeera.com (20 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2022. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ а б в г д е "Референдумы" на захваченных Россией территориях Украины - почему они незаконны . Руская служба Бі-бі-сі (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2023.
- ↑ а б Four occupied Ukraine regions begin vote on joining Russia (англ.). www.aljazeera.com (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ а б в В самопровозглашенных ДНР и ЛНР и на оккупированных территориях Украины объявлены результаты «референдумов». Вы не поверите: за вхождение в состав России якобы проголосовали почти 100% . Meduza (27 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2023.
- ↑ а б Ukraine 'referendums': Soldiers go door-to-door for votes in polls . BBC News (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2022. Праверана 24 верасня 2022.
- ↑ Ирина Шелудкова. Непризнанные "референдумы" на оккупированных территориях Украины . Euronews (29 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022. Праверана 30 верасня 2022.
- ↑ а б Юристы по международному праву: аннексия, проведенная Путиным, юридически ничтожна (руск.). Голос Америки (2 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2022. Праверана 6 кастрычніка 2022.
- ↑ Nikolaus von Twickel, Gwendolyn Sasse, Mario Baumann. Russian Analytical Digest No 214: The Armed Conflict in Eastern Ukraine . ETH Zurich (19 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2022. Праверана 24 кастрычніка 2022.
- ↑ Tymur Korotkyi, Nataliia Hendel (2018). "The Legal Status of the Donetsk and Luhansk "Peoples' Republics"". In S. Sayapin, E. Tsybulenko (рэд.). The Use of Force against Ukraine and International Law. pp. 145–170. doi:10.1007/978-94-6265-222-4_7.
- ↑ В самопровозглашенных ДНР и ЛНР призвали немедленно провести референдумы о «присоединении» к России. Главное (руск.). Meduza (19 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ а б в г д е Андрей Перцев. «Путину не терпится». Кремль снова перенес референдумы о «присоединении» украинских территорий — теперь на 4 ноября. «Медуза» рассказывает, почему у Москвы ничего не получается с этим голосованием . Meduza (9 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2023.
- ↑ Hopkins, Valerie (2022-09-21). "Putin announces his support for referendums in occupied Ukraine". The New York Times(англ.). Архівавана з арыгінала 2022-09-22. Праверана 2022-09-21.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка) - ↑ Analysis by Tim Lister and Nick Paton Walsh. Putin is trying to raise the stakes in Ukraine. Here's what it means . CNN (22 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ а б Емоції Путіна і слабка позиція. Чому Росія поспішно проводить "референдуми" . BBC News Україна (21 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 21 верасня 2022.
- ↑ «Партия войны» победила. Кремль решил «немедленно» аннексировать украинские территории — и уже всерьез планирует мобилизацию. «Медуза» выяснила, как принималось это решение . Meduza (20 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2022. Праверана 21 верасня 2022.
- ↑ Путин объявил «частичную мобилизацию» в России. Он сказал, что страна воюет с «коллективным Западом», и опять пригрозил применить ядерное оружие. Полная расшифровка и видео выступления . Meduza (21 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2022. Праверана 21 верасня 2022.
- ↑ Putin Stages ‘Votes’ to Annex Occupied Ukrainian Territories (англ.). Bloomberg (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ "Нас будто отбросили на 35 лет назад". Как живут люди на оккупированных территориях Украины? . BBC (5 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2023. Праверана 12 сакавіка 2023.
- ↑ Kherson residents describe reign of terror under Russian rule. Alleged hanging of woman in southern Ukraine signifies Moscow’s brutality in occupied territory (англ.). Financial Times (4 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2022.
- ↑ So-called referenda in Russian-controlled Ukraine ‘cannot be regarded as legal’: UN political affairs chief (англ.). United Nations (27 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2022. Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ Pavel Polityuk. Russia holds annexation votes; Ukraine says residents coerced (англ.). Reuters (24 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2023.
- ↑ Olga Aivazovska. Rigged Russian referendums: Putin’s plan to annex occupied Ukraine (англ.). Atlantic Council (4 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2023. Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ а б в г д So-Called Referenda during Armed Conflict in Ukraine ‘Illegal’, Not Expression of Popular Will, United Nations Political Affairs Chief Tells Security Council (англ.). United Nations (27 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2023. Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ EXPLAINER: What's behind referendums in occupied Ukraine? (англ.). AP NEWS (22 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2022. Праверана 3 снежня 2022.
- ↑ Денис Тимошенко. У Кремля были реальные результаты «референдума» в Донецке, и они ему не понравились? . Радио Свобода (12 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 9 верасня 2022.
- ↑ "Решение будет принято. Сегодня". Совбез России обсудил признание ДНР и ЛНР (руск.). BBC News Русская служба (21 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2023. Праверана 4 сакавіка 2023.
- ↑ Нарышкин оговорился и заявил, что поддерживает присоединение ДНР и ЛНР к России (руск.). www.kommersant.ru (21 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 22 верасня 2022.
- ↑ а б в г д Источники «Медузы» утверждают: в середине мая в ЛНР и ДНР собираются провести референдум о присоединении к России. А в Херсонской области — о создании ХНР . Meduza (27 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2023.
- ↑ Заявление о референдуме по вхождению "ЛНР" в состав России: реакции . Радио Озоди (27 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2022. Праверана 9 верасня 2022.
- ↑ «Понадобилось время привыкнуть к мысли, что город не выстоял». Кажется, в Херсоне хотят провести референдум о создании ХНР. Вот что сейчас происходит в оккупированном городе . Meduza (26 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 26 красавіка 2022.
- ↑ а б Росія планувала «референдум» на Харківщині з 1 по 7 листопада (укр.). Радіо Свобода. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2022. Праверана 21 верасня 2022.
- ↑ а б Moscow Plans Snap Independence Votes in Occupied Ukrainian Territories (англ.) . Transitions (20 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 21 верасня 2022.
- ↑ На оккупированном юге Запорожья запланировали референдум о «воссоединении» с Россией. Будет, как в Крыму? . BBC (8 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 11 верасня 2022.
- ↑ На оккупированном юге Запорожья запланировали референдум о «воссоединении» с Россией. Будет, как в Крыму? . BBC (8 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 9 верасня 2022.
- ↑ В Херсонской области отложат референдум о присоединении к России . Эхо Кавказа (5 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 9 верасня 2022.
- ↑ а б в г Андрей Перцев. «Люди там очень волнуются». Как утверждают источники «Медузы», Кремль готовится аннексировать украинские территории в два этапа: сначала — Херсон и Запорожье, а «поздней осенью» — ДНР и ЛНР . Meduza (1 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 9 верасня 2022.
- ↑ а б в г Андрей Перцев. «Поддержки, конечно, мало». Как выяснила «Медуза», по заказу Кремля на оккупированных территориях Украины провели соцопрос о «присоединении к России». Его результаты очень не понравятся Москве . Meduza (5 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2022.
- ↑ а б Андрей Перцев. «Люди поймут, что что-то не получается». Как утверждают источники «Медузы», в Кремле не знают, что делать с референдумами о «присоединении к России» захваченных территорий. Их снова могут перенести — ведь армия опять буксует . Meduza (18 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2022. Праверана 9 верасня 2022.
- ↑ а б в Мария Ильина. Референдумы готовятся только в ДНР и ЛНР, рабочая дата — 14 сентября . Вёрстка (26 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 9 верасня 2022.
- ↑ а б Кремль «поставил на стоп» референдумы о «присоединении» оккупированных территорий к России, утверждают источники «Медузы». Их «отложили на неопределенный срок» из-за успешного украинского контрнаступления . Meduza (11 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2023. Праверана 11 верасня 2022.
- ↑ Виталий Васильченко, Артем Ефимов, Наташа Кондрашова. Кажется, никто даже не делает вид, что «референдумы» на оккупированных территориях Украины законны. Зачем их вообще проводят? Выпуск рассылки «Сигнал» на «Медузе» . Сигнал (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2022. Праверана 30 верасня 2022.
- ↑ Kremlin proxies stage referendums as Russia aims to seize Ukrainian land . Washington Post (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Андрей Перцев. Вице-король Донбасса. «Медуза» рассказывает, как Сергей Кириенко за время войны попал в «ближний круг» Владимира Путина, а теперь готовит присоединение Донбасса и «образ будущей России» . Meduza (8 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 9 верасня 2022.
- ↑ Андрей Перцев. Как утверждают источники «Медузы», Кремль хочет объединить оккупированные территории Украины в новый федеральный округ в составе РФ. Управлять им будут «варяги» из команды Кириенко . Meduza (9 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 9 верасня 2022.
- ↑ Андрей Перцев, Светлана Рейтер. «Ритуал с известным результатом». «Медуза» рассказывает, чего Кремль ждет от «референдумов» на оккупированных территориях — и какие результаты собирается «обеспечить» . Meduza (30 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2022. Праверана 30 верасня 2022.
- ↑ Russia’s claimed observers in Ukraine ‘referendums’ violate numerous international principles – experts . CNN (2 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2022. Праверана 24 верасня 2022.
- ↑ На оккупированных территориях Украины 23–27 сентября проведут «референдумы о присоединении к России». Главное. Тем временем в России вводят понятие «мобилизация» в Уголовный кодекс (руск.). Meduza (20 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 20 верасня 2022.
- ↑ «ДНР», «ЛНР» и оккупированный Херсон назначили дату «референдумов» о присоединении к России . Русская служба BBC News (20 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2022. Праверана 20 верасня 2022.
- ↑ «Люди повсюду видят врагов». Как живет село в Херсонской области после освобождения . istories.media. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2022. Праверана 8 лістапада 2022.
- ↑ Michael E. Miller and Anastacia Galouchka. In one Ukrainian village, occupation ended — and the feud began . The Washington Post. — «No villagers told The Post they voted in favor — not even those who allegedly supported the occupation. But several said they suspected soldiers recorded their votes as “yes” because they had taken the money. Tetiana convinced the soldiers her religion did not allow her to vote — a stretch given she voted for Volodymyr Zelensky for president in 2019. When the soldiers knocked on Halyna’s door, she began to cry. She felt that voting for Russia would betray her son, but she feared voting no. “They’ll shoot me if I don’t vote,” she said. Her husband intervened, accusing the soldiers of impersonating election officials, and they left without signatures.» Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2022. Праверана 8 лістапада 2022.
- ↑ Brian Klaas. Putin Didn’t Think He Would Fool Anyone (англ.). The Atlantic (29 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022. Праверана 30 верасня 2022.
- ↑ Holly Ellyatt. Fake referendums in occupied Ukraine set the stage for annexation — and immense danger for Ukraine (англ.). CNBC (28 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 2 кастрычніка 2022.
- ↑ Jack Buckby. Putin Lies: Russia Celebrates 99% Support In “Sham” Ukraine Referendums (англ.) . 19FortyFive (28 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2022. Праверана 2 кастрычніка 2022.
- ↑ а б Михаил Минаков. Изнасилование референдумом. Зачем Путин проводил псевдодемократическую процедуру, если в нее все равно мало кто верит? . Republic (30 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ Проводить «референдумы», чтобы обосновать аннексию чужих территорий, придумал не Путин. Вот три примера, которые помогают понять, каким человеком он в итоге войдёт в мировую историю (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2022. Праверана 4 кастрычніка 2022.
- ↑ Russia’s attempt to annex Kherson, Zaporizhzhia, Donetsk, and Luhansk has undermined its claim on Crimea . EUROPP (14 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2023. Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ Андрей Перцев. Кремль решил не торопиться с официальным «присоединением» украинских территорий и полным закрытием границ — чтобы не злить россиян, недовольных мобилизацией. «Лишних силовиков сейчас нет» . Meduza (28 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ ЕС готовит восьмой пакет санкций против России . Голос Америки (28 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ FitzGerald, James (2022-09-21). "Ukraine war: West condemns Russian plans for 'sham' Ukraine vote". BBC News [брытанская англійская]. Архівавана з арыгінала 2022-09-23. Праверана 2022-09-23.
- ↑ Rai, Arpan. Russia denies nuclear weapons threat as ‘sham’ referendums begin - Ukraine live (англ.). The Independent (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Walker, Shaun. ‘Why bother voting?’: apathy in Ukraine amid so-called referendums (англ.). the Guardian (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Так называемые референдумы на оккупированных Россией территориях Украины являются вопиющим нарушением международного права (руск.) . Amnesty International (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023. Праверана 5 сакавіка 2023.
- ↑ Pseudo-referendums in the Russian-occupied territories of Ukraine have no meaning - Levits (руск.). The Baltic Times (28 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022. Праверана 29 верасня 2022.
- ↑ Russia-Ukraine war: Russians flee to avoid draft as west says Putin faces ‘major challenges’ to recruit 300,000 – live (англ.). the Guardian (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Russia Stages 'Referendums' to Annex Occupied Ukraine Lands . Bloomberg (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Ukraine: UN General Assembly demands Russia reverse course on ‘attempted illegal annexation’ (англ.). UN News (12 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2022. Праверана 14 кастрычніка 2022.
- ↑ Генассамблея ООН не признала российскую аннексию украинских территорий (руск.). Meduza (12 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2023.
- ↑ "Russia starts annexation vote in occupied areas of Ukraine, West condemns 'sham'". Reuters. 2022-09-23. Архівавана з арыгінала 2022-09-20. Праверана 2022-09-23.
- ↑ Macron slams planned referendums in Russia-controlled regions in Ukraine (англ.). France 24 (20 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2022.
- ↑ Ukraine: Statement by High Representative Josep Borrell on the illegal “referenda” in Luhansk, Kherson and Donetsk | EEAS Website . www.eeas.europa.eu (20 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2022.
- ↑ Talking Europe - EU's top diplomat Josep Borrell slams 'sham referendums' held by Russia in Ukraine (англ.). France 24 (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2022.
- ↑ China conveys clear position, maintains strategic resolve over Ukrainian regions' referenda . Global Times (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2022. Праверана 24 верасня 2022.
- ↑ Macron slams planned referendums in Russia-controlled regions in Ukraine . France 24 (20 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2022.
- ↑ German Chancellor Olaf Scholz calls Russia's invasion 'imperialism' at UN General Assembly (англ.). Deutsche Welle (21 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022. Праверана 24 верасня 2022.
- ↑ Bhattacherjee, Kallol (2022-09-22). "India says it supports 'respect for sovereignty and territorial integrity' ahead of referendums in Ukraine". The Hindu(англ.). New Delhi. Архівавана з арыгінала 2022-09-23.
- ↑ Die Schweiz verurteilt die sogenannten Referenden in Gebieten der Ukraine (ням.). Federal Council (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2022. Праверана 24 верасня 2022.
- ↑ Wintour, Patrick. Patience with Putin may be ebbing among friendlier countries (англ.). The Guardian (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Ukraine 'referendums': Soldiers go door-to-door for votes in polls (англ.) . BBC News (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2022.
- ↑ Biden denounces Russia’s ‘shameless violation’ of UN Charter, urges world to stand with Ukraine . UN News (21 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022.
- ↑ Сербія не визнає результати псевдореферендумів на окупованих Росією українських територіях (укр.). BBC News Україна (25 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2023.
- ↑ "Serbia won't recognise results of Russia's referendums in Ukraine - Vucic". Reuters(англ.). 2022-09-28. Архівавана з арыгінала 2023-07-08. Праверана 2023-10-16.
- ↑ Ирина Лукичева. В Казахстане озвучили позицию по референдумам в самопровозглашенных ДНР и ЛНР (руск.). Zakon.kz (26 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2022. Праверана 27 верасня 2022.
- ↑ МИД: Казахстан исходит из принципов территориальной целостности государств (руск.). Kapital.kz (26 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2022. Праверана 27 верасня 2022.
- ↑ Казахстан не признает референдумы о присоединении четырёх областей Украины к России (руск.). Kaztag.kz (26 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2022. Праверана 27 верасня 2022.
- ↑ Georgian foreign office condemns illegal referendums staged by Russia in occupied territories of Ukraine . Agenda.ge (28 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2022. Праверана 29 верасня 2022.
- ↑ | Ministerul Afacerilor Externe şi Integrării Europene al Republicii Moldova . mfa.gov.md. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2022. Праверана 30 верасня 2022.
- ↑ Израиль: мы признаем территориальную целостность Украины, не признаем российский референдум (руск.). vesty (27 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2022. Праверана 27 верасня 2022.
- ↑ а б в Совет Безопасности ООН обсудит проект резолюции, провозглашающий «референдумы» в Украине «незаконными» (руск.). Голос Америки. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2022. Праверана 30 верасня 2022.
- ↑ Рейнсалу: Эстония не признает ни результаты «референдумов», ни аннексию территории Украины (руск.). ERR (30 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2022. Праверана 30 верасня 2022.
- ↑ Узбекистан неизменно привержен уважению территориальной целостности других государств — МИД (руск.). Газета.uz (30 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ Iranian FM spokesperson clarifies Iran’s stance regarding referendum on annexation of four regions in Ukraine to Russia . en.mfa.ir. Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2022. Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Referendums organised by Russia in Ukraine are worthless, says Polish president . Reuters (20 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2022. Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ Shin, Hyonhee (2022-10-03). "N.Korea backs Russia's proclaimed annexations, criticises U.S. 'double standards'". Reuters. Архівавана з арыгінала 2022-10-04. Праверана 2022-10-06.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Голосуй танком! В распоряжение The Insider попал план референдума по «присоединению» к России захваченных территорий . The Insider (31 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2022.
- Емоції Путіна і слабка позиція. Чому Росія поспішно проводить "референдуми" . BBC News Україна (21 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2023.