Сонечны бераг
Выгляд
Со́нечны бе́раг (балг.: Слънчев бряг) — найбуйнейшы марскі курорт на ўсходзе Балгарыі.
Размешчаны на заліве ў Чорным моры з пляжам, даўжынёй 10 км і шырынёй у цэнтральнай частцы да 100 м, пакрытым дробным жоўтым пяском. Знаходзіцца паміж гарадамі Варна (90 км) і Бургас (36 км), з’яўляецца часткай горада (абшчыны) Нясебыр, старая частка якога ўключана ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Балгарыі. Паміж старым Нясебырам і Сонечным берагам (да паўночнага ўскрайка) курсуюць гарадскія аўтобусы.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сонечны бераг
- Афіцыйны сайтАрхівавана 29 кастрычніка 2012. (балг.), (англ.)
- Фоташпацыр па пляжы Сонечнага Берага
- Фотаальбом Сонечнага Берага