Странцыяніт
Выгляд
Странцыяніт | |
---|---|
Формула | SrCO3 |
Сінгонія | Рамбічная (планаксіяльная) |
Колер | Бясколерны, зелянявы, шэры, жаўтлявы |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | Празрысты, які прасвечвае |
Цвёрдасць | 3,5 |
Спайнасць | Добрая па {110} |
Шчыльнасць | 3,78 г/см³ |
Странцыяні́т[1] — мінерал класа карбанатаў, карбанат стронцыю SrCO3. Утрымлівае да 70,2 % аксіду стронцыю, прымешкі аксідаў кальцыю, барыю, свінцу[1]. Мінерал, а пасля і стронцый, атрымаў сваю назву ў гонар вёскі Странтыян (Лахабер, Шатландыя), дзе і быў упершыню выяўлены ў свінцовых рудніках ў 1790 (1787[2]) годзе.
Бясколерныя снежна-белыя (радзей з зеленаватым, жаўтаватым, шараватым адценнем)[1] празрыстыя ігольчастыя крышталі, прамяністыя агрэгаты. Цвёрдасць 3,5—4[2]. Шчыльнасць 3600—3800 кг/м³.
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б Стронцианит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Странцыяні́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 199. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стронцианит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Странцыяніт на Вікісховішчы |