Сяўруга
Сяўруга | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Acipenser stellatus Pallas, 1771 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сяўру́га (Acipenser stellatus) — прахадная рыба роду асятры сямейства асятровыя. Пашырана ў басейнах Каспійскага, Чорнага і Азоўскага мораў.
Даўжыня сяўругі дасягае 2,2 м, маса да 80 кг. Цела пакрытае пяццю радамі касцяных пласцінак (жучак). Ніжняя губа перарваная. Ад іншых асятровых рыб адрозніваецца больш выцягнутым і пляскатым рылам.
Корміцца дробнай рыбай, воднымі беспазваночнымі. Здзяйсняе вялікія кармавыя міграцыі. У прэснай вадзе корміцца мала. На нераст заходзіць у рэкі (у буйныя рэкі — на 200—600 км ад вусця). Нераст у перыяд з красавіка па верасень. Пладавітасць да 600 тысяч ікрынак дыяметрам каля 3 мм[1].
З'яўляецца аб'ектам развядзення і промыслу. Атрыманы гібрыды сяўругі са сцерляддзю, асятром, шыпам.
Зноскі
- ↑ Праект «Вся Биология» Архівавана 11 мая 2012. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяўру́га // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 363. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Севрюга // Школьник Ю. К. Подводный мир. Полная энциклопедия, — М.: Эксмо, 2007. — С. 20, 27—29, 32, 117. — 256 с : ил. — 8000 экз. (Атласы и энциклопедии). — ISBN 978-5-699-14686-4. (руск.)
- Севрю́га / Сафонов Н. Н. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 160. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Праект «Вся Биология» Архівавана 11 мая 2012. (руск.)