Тамара Фунічэла
Тамара Фунічэла | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1990 (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Сайт | tamarafuniciello.ch (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тамара Фунічэла (італ.: Tamara Funiciello, нар. 20 сакавіка 1990, Берн, Швейцарыя) — швейцарскі палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі. Дэпутат Нацыянальнага Савета Федэральнага Сходу Швейцарыі з 2019 года.
Ранняе жыццё і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1990 годзе ў сям’і рабочых[2]. Швейцарка-маці працавала ў рознічным гандлі, а італьянскага паходжання бацька — на фабрыцы[3][2]. Месцам нараджэння быў горад Берн, але дзяцінства было праведзена на востраве Сардзінія ў Італіі. Там Фунічэла вучылася ў пачатковай школе камуны Боза[2]. У 2000 годзе сям’я вярнулася ў Берн і Фунічэла адправілі ў сярэднюю школу камуны Найянэг кантона Берн[2]. Скончыўшы сярэднюю школу, яна пачала вывучаць міжнародныя адносіны ва Універсітэце Жэневы, пазней перавялася ў Бернскі ўніверсітэт, дзе вывучала гісторыю і сацыяльныя навукі. Працавала ў некалькі розных галінах[2]. У 2013 годзе стала сакратаром прафсаюза «Unia »[4]. Яна вырашыла заняцца абаронай правоў працаўнікоў пасля таго, як у 2011 годзе яе бацьку звольнілі з фабрыкі[5].
Палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачала палітычную кар’еру ў якасці члена савета дырэктараў «Маладых сацыялістаў Швейцарыі », моладзевай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, па гораду Берн. Пазней стала прэзідэнтам «Маладых сацыялістаў Швейцарыі » ў кантоне Берн, членам праўлення бернскага аддзялення Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі . У 2016 годзе ўзначаліла «Маладых сацыялістаў Швейцарыі » на канфедератыўным узроўні[6]. На муніцыпальных выбарах 25 сакавіка 2018 года была абраная прадстаўніком Сацыял-дэмакратычнай партыі ў Вялікім савеце кантона Берн[7]. У жніўні 2019 года сышла з пасады старшыні «Маладых сацыялістаў Швейцарыі »[8][6].
На парламенцкіх выбарах 20 кастрычніка 2019 года была абраная дэпутатам Нацыянальнага Савета Федэральнага Сходу Швейцарыі; у парламенце стала членам юрыдычнай камісіі[9]. 29 лютага 2020 года была абраная супрэзідэнтам жаночага аддзялення Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі[10].
Палітычныя пазіцыі
[правіць | правіць зыходнік]Ідэнтыфікуе сябе марксісткай і натхняецца дэвізам Розы Люксембург: «Самае рэвалюцыйнае, што можна зрабіць, гэта заўсёды гучна абвяшчаць тое, што адбываецца»[11]. Лічыць за лепшае адстойваць палітыку Сацыял-дэмакратычнай партыі, а не ісці на кампрамісы[12]. У 2019 годзе, калі была абраная дэпутатам Нацыянальнага Савета , ідэнтыфікавала сябе ў першую чаргу як прафсаюзную актывістку і толькі ў другараднай ролі палітычнай дзяячкай[5]. З’яўляецца актывісткай за правы жанчын, была вядучай фігурай падчас агульнанацыянальнай жаночай забастоўкі 2019 года , другой за ўсю гісторыю Швейцарыі[13].
Акрамя таго, з’яўляецца членам савета дырэктараў швейцарскага аддзялення еўрапейскай недзяржаўнай арганізацыі за сацыяльную справядлівасць «Solidar »[14]. 15 студзеня 2021 года ўзяла шэфства над Міколам Дзядком, беларускім грамадска-палітычным дзеячам і палітычным зняволеным[15].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2019 года ўпершыню публічна пракаментавала сваю сексуальную арыентацыю, назваўшы сябе бісэксуальнай[16]. У якасці месца паходжання ў Фунічэла пазначана камуна Гурбру[9]. Яшчэ Фунічэла гуляла ў хакей на траве за жаночую каманду клуба «Янг Бойз» і моладзевую зборную Швейцарыі , з якой выйграла золата Моладзевага (да 21 года) Чэмпіянату Еўропы па хакею на траве сярод жанчын у дывізіёне C[3].
Зноскі
- ↑ https://www.bazonline.ch/juso-chefin-ist-vizepraesidentin-der-sp-schweiz-934533409943
- ↑ а б в г д Lebenslauf (ням.). Genderi. Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Serafini, Sarah; Stern, William. Zielscheibe der Wut — Tamara Funiciello auf dem Roadtrip ins Hassland (ням.). Watson (28 сакавіка 2019). Праверана 28 сакавіка 2019.
- ↑ Tamara Funiciello (ням.). Сацыял-дэмакратычная партыя Швейцарыі. Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Romy, Katy. Tamara Funiciello, Provokation im Dienst der Gleichstellung (ням.). Swissinfo (14 студзеня 2020). Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Krebs, Jürg. Die neue Juso-Präsidentin heisst Ronja Jansen (ням.). St. Galler Tagblatt (31 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2019. Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ Tamara Funiciello in den Grossen Rat gewählt (ням.). jusobern.ch (26 сакавіка 2018). Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ Ex-Juso-Chefin Funiciello wird neue Co-Präsidentin der SP-Frauen (ням.)(недаступная спасылка). Keystone-SDA . Telebasel (29 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Funiciello Tamara . Федэральны Сход Швейцарыі. Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ La Mantia, Gina. Tamara Funiciello neue Co-Präsidentin der SP Frauen* Schweiz (ням.). SP Frauen* Schweiz (29 лютага 2020). Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ Wanner, Christine. Streitbare Juso-Präsidentin — Tamara Funiciello — radikal, aber diskussionsbereit (ням.). Schweizer Radio und Fernsehen (11 сакавіка 2017). Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ Cassidy, Alan; Loser, Philipp. «Utopien sind immer gefährlich» (ням.)(недаступная спасылка). Tages-Anzeiger (2016). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 28 сакавіка 2021.
- ↑ Marti, Leonie. Nach dem Frauenstreik — «Wir kämpfen weiter, solange es nicht besser wird» (ням.). Schweizer Radio und Fernsehen (27 снежня 2019). Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ Vorstand (ням.). Solidar Suisse. Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ Members of the Swiss National Council and the British House of Lords take over godparenthood for Mikalai Dziadok and Stsiapan Latypau (англ.). Libereco — Partnership for Human Rights (15 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
- ↑ Murer, Evelyne. Tamara Funiciello liebt eine Frau (ням.). Schweizer Illustrierte (22 чэрвеня 2019). Праверана 28 кастрычніка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- tamarafuniciello.ch — афіцыйны сайт