Уладзімір Васілевіч Юрчанка
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Уладзімір Васілевіч Юрчанка | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Цыган | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 студзеня 1989[1] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Юрчанка (нар. 26 студзеня 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец магілёўскага футбола, у 2006 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама». На наступны год замацаваўся ў аснове мінчан, а ў 2008 годзе перайшоў у падмаскоўны «Сатурн». За два гады правёў за «Сатурн» шэсць матчаў, забіў адзін гол і не здолеў стаць іграком асновы.
2010
[правіць | правіць зыходнік]Сезон 2010 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры». Быў трывалым іграком асновы, у чэмпіянаце забіў 9 галоў. Дапамог магілёўскаму клубу дайсці да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы, забіў 6 галоў. У канцы 2010 года вярнуўся ў «Сатурн», але той неўзабаве спыніў сваё існаванне, і Юрчанка ў якасці свабоднага агента вымушаны быў шукаць новы клуб.
2011
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2011 года афіцыйна стаў іграком салігорскага «Шахцёра». Аднак за салігорскі клуб паспеў згуляць усяго месяц, пасля чаго атрымаў цяжкую траўму ў трэніровачным матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сезона. У лютым 2012 года кантракт з «Шахцёрам» спыніўся, і яго было вырашана не падаўжаць.
2012
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2012 года, аднак, Юрчанка падпісаў новы кантракт з салігорцамі і амаль адразу адправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» для ігравой практыкі. Але замацавацца ў жодзінскім клубе Юрчанку не атрымалася. Улетку 2012 года ён пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» і перайшоў у арэнду ў «Дняпро» (які на той момант гуляў у Першай лізе) да канца сезона.
У магілёўскім клубе Юрчанка адразу пачаў забіваць. У другім сваім матчы за «Дняпро» ён дапамог разграміць «Віцебск» (6:0), забіўшы 3 галы і зрабіўшы 2 галявыя перадачы. Усяго ў 12 матчах забіў 10 галоў, а каманда выйшла ў Вышэйшую лігу з першага месца.
2013
[правіць | правіць зыходнік]Па заканчэнні арэнды Юрчанка вярнуўся ў «Шахцёр», дзе павінна была вызначыцца яго далейшая кар’ера. Кіраўніцтва клуба хацела пакінуць Юрчанку ў «Шахцёры», але сам Уладзімір хацеў у Магілёў. У выніку, кіраўніцтва клуба пайшло насустрач іграку, і ў студзені 2013 года Юрчанка быў аддадзены ў чарговую арэнду ў «Дняпро» на паўгады.
У складзе «Дняпра» спачатку выступаў у аснове на пазіцыі правага нападніка. Але не мог праявіць сябе належным чынам, забіў усяго адзін гол (4 мая 2013 прынёс перамогу над БАТЭ з лікам 2:1). Па заканчэнні арэнды ўлетку 2013 года спрабаваў працаўладкавацца за мяжой, але ў выніку зноў адправіўся ў Магілёў да канца сезона 2013[2]. Але месца ў аснове ўжо не меў і толькі зрэдку выхадзіў на замены.
2014
[правіць | правіць зыходнік]Па заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Шахцёр». Новы галоўны трэнер салігорскай каманды Сяргей Бароўскі вырашыў даць Юрчанку шанец застацца ў камандзе. Юрчанка праходзіў з «Шахцёрам» перадсезонную падрыхтоўку і ў выніку распачаў сезон 2014 у стане гарнякоў.
У «Шахцёры» гуляў пераважна за дубліруючы склад, за асноўную каманду згуляў толькі ў чатырох матчах, выніковымі дзеяннямі не адзначаўся. У чэрвені 2014 года быў выстаўлены салігорскім клубам на трансфер[3].
У ліпені 2014 года стала вядома, што Юрчанка асуджаны на чатыры месяцы за ўхіленне ад адбывання пакарання[4]. Пасля выхаду з турмы і заканчэння кантракта з салігорскім клубам стаў падтрымліваць форму ў складзе брэсцкага «Дынама»[5].
2015
[правіць | правіць зыходнік]Са студзеня 2015 года рэгулярна трэніраваўся з дынамаўцамі і нарэшце 13 лютага 2015 падпісаў кантракт з брэсцкім клубам[6]. Пачатак сезона 2015 прапусціў з-за траўмы, а з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену.
2016
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2016 года падпісаў кантракт з «Дняпром»[7]. У сезоне 2016 забіў 5 галоў у 25 матчах Першай лігі і другі раз дапамог магіляўчанам вярнуцца ў эліту.
2017
[правіць | правіць зыходнік]Па заканчэнні тэрміну кантракта ў студзені 2017 года пакінуў «Дняпро»[8], аднак пазней зноў стаў трэніравацца з камандай і ў лютым падпісаў новы кантракт[9]. У першым жа сваім матчы 8 красавіка супраць «Віцебска» забіў гол, які стаў для нападніка першым у Вышэйшай лізе з 2013 года. Месца ў аснове, аднак, не меў, звычайна толькі з’яўляючыся на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2017 года пакінуў магілёўскі клуб[10].
З верасня 2017 года да канца сезона выступаў у Першай лізе за «Оршу».
2018
[правіць | правіць зыходнік]У першай палове 2018 года заставаўся без каманды, а ў жніўні далучыўся да клуба Другой лігі «Горкі», за які да канца года згуляў у двух матчах.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. Удзельнічаў у моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009. 12 кастрычніка 2010 года ў адказным матчы супраць зборнай Італіі за выхад у фінальную частку чэмпіяната Еўропы 2011 ужо на пятай хвіліне аформіў дубль, што дазволіла беларускай зборнай трапіць на фінальны турнір. Сам Юрчанка, аднак, атрымаў цяжкую траўму незадоўга да старту чэмпіянату і не змог прыняць у ім удзел.
У 2012 годзе выступаў за алімпійскую зборную Беларусі на турніры ў Тулоне, але не трапіў на Алімпіяду 2012 у Лондан.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйна Юрчанка адзначаў забітыя галы кульбітамі праз сябе.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2011
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vladimir Yurchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Владимир Юрченко остается в "Днепре" (руск.). football.by (7 жніўня 2013). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ «Шахтер» выставил Юрченко на трансфер (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Владимир Юрченко осужден на 4 месяца за уклонение от отбывания наказания (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ «Турма пайшла мне на карысць». Уладзімір Юрчанка – пра арыштанцкія прыгоды . by.tribuna.com.
- ↑ Владимир Юрченко и Андрей Цеван заключили контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (13 лютага 2015). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Владимир Юрченко подписал контракт с "Днепром" (руск.). football.by (12 лютага 2016). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Сийака, Юрченко, Гаврюшко, Марков и Образов покинули "Днепр" (руск.). football.by (3 студзеня 2017). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Владимир Юрченко продлил трудовые отношения с "Днепром" (руск.). football.by (27 лютага 2017). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ "Днепр" расстался с Юрченко и Сазанковым (руск.). football.by (12 ліпеня 2017). Праверана 18 красавіка 2024.
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Сатурн Раменскае
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Орша
- Ігракі ФК Горкі