Ульянаўскі раён (Калужская вобласць)
Ульянаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1 кастрычніка 1929 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ульянаўскі раён (руск.: Ульяновский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Плохіна.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ульянаўскі раён мяжуе з Думініцкім, Казельскім, Сухініцкім і Хвастовіцкім раёнамі, а таксама з Арлоўскай і Тульскай абласцямі. Плошча раёна складае 1656 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Плохінскі раён быў утвораны 17 чэрвеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР на тэрытарыяльнай аснове ўзбуйненай Плохінскай воласці Жыздрынскага павета Бранскай губерні і Вейнскай воласці Сухініцкага (раней — Казельскага) павета Калужскай губерні. Першапачаткова ўваходзіў у склад Заходняй вобласці. Першапачаткова ён уваходзіў у склад Сухініцкай акругі Заходняй вобласці.
4 чэрвеня 1934 года райцэнтр быў пераназваны ў Румянцава (у гонар першага сакратара Заходняга абласнога камітэта УКП(б) І. П. Румянцава)[4], а раён стаў называцца Румянцаўскім[5].
Пасля арышту і расстрэлу І. П. Румянцава, 1 жніўня 1937 года райцэнтр перайменаваны ва Ульянава, у гонар сястры У. І. Леніна Марыі Ільінічны Ульянавай, раён стаў называцца Ульянаўскім.
27 верасня 1937 года Ульянаўскі раён быў перададзены з расфарміраванай Заходняй вобласці ў склад новаўтворанай Арлоўскай вобласці.
5 ліпеня 1944 года была ўтворана Калужская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, увайшоў і Ульянаўскі раён.
Зноскі
- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ а б АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Биографическая справка о Румянцеве И. П. . Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2011. Праверана 7 сакавіка 2010.
- ↑ Хроніка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Смаленскай вобласці . Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2009.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ульянаўскі раён (Калужская вобласць)
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)