Умберта Эка
Умберта Эка | |
---|---|
Umberto Eco | |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 2016[3][1][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Renate Ramge[d] |
Род дзейнасці | філосаф, раманіст, эсэіст, педагог, сцэнарыст, перакладчык, выкладчык універсітэта, семіётык, пісьменнік, літаратурны крытык, медыявіст, літаратуразнавец, гісторык |
Навуковая сфера | філасофія, семіётыка, медыевістыка |
Месца працы | Балонскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік |
Універсітэт Мілана, Універсітэт Фларэнцыі, Універсітэт Турына |
Вядомыя вучні | Marco Belpoliti[d] і Christos Thivaios[d] |
Вядомы як | пісьменнік і прафесар некалькіх універсітэтаў, аўтар некалькіх сур'ёзных даследаванняў у розных галінах філалагічнай навукі |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт | Афіцыйны сайт (італ.) |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Умберта Э́ка (італ. Umberto Eco; 5 студзеня 1932, Алесандрыя, Італія — 19 лютага 2016) — італьянскі пісьменнік, філолаг, філосаф, культуролаг, літаратурны крытык. Гісторык-медыевіст, спецыяліст па семіётыцы. Адзін з буйных тэарэтыкаў постмадэрнізму.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў невялікім горадзе Алесандрыя недалёка ад Турына. У 1954 годзе скончыў Турынскі ўніверсітэт, дзе вывучаў сярэднявечную філасофію і літаратуру. Свой першы раман — «Імя ружы» — апублікаваў у 1980 годзе. Гэтая кніга пасля стала самай вядомай яго літаратурнай працай. Сёмы і апошні раман Умберта Эка — «Нулявы нумар» — быў апублікаваны ў студзені 2015 года. Сам Умберта Эка лічыў пісьменніцкую дзейнасць не самай важнай часткай свайго жыцця. У 1988 годзе заснаваў дэпартамент камунікацый ва Універсітэце Сан-Марына. Ён выкладаў тэорыю культуры і эстэтыку ва ўніверсітэтах Мілана, Турына і Фларэнцыі. Умберта Эка з’яўляўся ганаровым доктарам мноства ўніверсітэтаў. Ён напісаў вялікую колькасць эсэ па філасофіі, мовазнаўстве, семіётыцы, сярэднявечнай эстэтыцы.
Творчасць, даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар кніг па гісторыі культуры Сярэднявечча, праблемах семіётыкі, зборнікаў эсэ «Падарожжы ў гіперрэальнасць» (1986), «Пяць эсэ на тэмы этыкі» (1998). Для раманаў «Імя ружы» (1980), «Ківач Фуко» (1988), «Востраў напярэдадні» (1994), «Баўдаліна» (2000) характэрны рысы гістарычнай, дэтэктыўнай, філасофска-этычнай прозы, пабудаванай на шматзначнасці і гістарычнай зменлівасці ключавых паняццяў чалавечага вопыту.
Увёў у навуковы ўжытак паняцце аберацыйнае дэкадаванне для абазначэня выпадку, калі паведамленне, што было закадавана з дапамогай адной сістэмы кадзіроўкі, пазней дэкадуецца ў адпаведнасці з іншай сістэмай.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Эвалюцыя сярэднявечнай эстэтыкі» (Sviluppo dell’estetica medievale, 1959)
- «Адсутная структура» (La struttura assente, 1968)
- «У пошуках дасканалай мовы ў еўрапейскай культуры» (La ricerca della lingua perfetta nella cultura europea, 1993)
- «Сказаць амаль тое самае. Вопыты перакладання» (Dire quasi la stessa cosa. Esperienze di traduzione, 2003)
Мастацкія творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Імя ружы» (Il nome della rosa, 1980)
- «Ківач Фуко» (Il pendolo di Foucault, 1988)
- «Востраў напярэдадні» (L’isola del giorno prima, 1994)
- «Баўдаліна» (Baudolino, 2000)
- «Таямнічы агеньчык каралевы Лааны» (La misteriosa fiamma della regina Loana, 2004)
Зноскі
- ↑ а б в г The Washington Post // The Washington Weekly Post / M. Murray — Washington: Fred Ryan, 1877. — ISSN 0190-8286; 2641-9599 Праверана 20 лютага 2016.
- ↑ а б в The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 20 лютага 2016.
- ↑ http://www.repubblica.it/cultura/2016/02/20/news/morto_lo_scrittore_umberto_eco-133816061/ Праверана 20 лютага 2016.
- ↑ Wikimedia community Вікінавіны — 2004. Праверана 29 лютага 2016.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ http://www.nytimes.com/1986/09/24/movies/film-medieval-mystery-in-name-of-the-rose.html
- ↑ а б la Repubblica — Roma: GEDI Gruppo Editoriale, 1976. — ISSN 0390-1076; 2499-0817 Праверана 25 студзеня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Італія (1861—1946)
- Памерлі 19 лютага
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Мілане
- Дактары навук
- Выпускнікі Турынскага ўніверсітэта
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены Каралеўскай акадэміі навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў Бельгіі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Лаўрэаты прэміі Стрэга
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Італьянскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Італіі
- Пісьменнікі-постмадэрністы
- Філолагі Італіі
- Медыявісты
- Постаці семіётыкі
- Гісторыкі Італіі
- Вучоныя Італіі
- Філосафы Італіі
- Філосафы мовы
- Філасофія мастацтва
- Філасофія літаратуры
- Аўтары гістарычных раманаў
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Выкладчыкі Балонскага ўніверсітэта
- Эстэтыкі
- Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы