Заходняя і Цэнтральная Еўропа, Азія, Паўночная і Цэнтральная Амерыка. У Беларусі адзначаны ў Брэсцкай (Камянецкі і Пружанскі раёны), Віцебскай (Лепельскі, Аршанскі, Расонскі і Сенненскі раёны), Гомельскай (Добрушскі раён) і Магілёўскай (Асіповіцкі раён) абласцях[1].
Расце на ствалах і галінах лісцевых дрэў, галінах елкі ў старых шыракалістых і іглічных лясах з павышанай вільготнасцю паветра.
Слаявішча ніцяна-кусцістае, адсталае ад аснавання, амаль аднолькавай даўжыні і шырыні (5-10 см), шэра- або попельна-зялёнае, з разбежнымі ва ўсе бакі пад шырокім вуглом грубаватымі галінкамі, амаль заўсёды заканчваецца апатэцыямі[1]. Галінкі аднолькавай таўшчыні па ўсёй даўжыні і толькі да вяршыні становяцца больш тонкімі[2]. Апатэцыі шматлікія, круглявыя, дыяметрам 3-8 мм[1]. Споры акруглыя ці ледзь падоўжаныя, 7-8×9 мкм[2].
Змяшчае спецыфічную для лішайнікаў уснінавую кіслату, якая валодае моцнымі антыбіятычныя ўласцівасцямі[2].
↑ абвУснея цветистая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 56-57. — 592 с. — 120 000 экз.
Уснея цветистая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 56-57. — 592 с. — 120 000 экз.