Ферэт (бронеаўтамабіль)
Выгляд
Ферэт | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Аператар | Брытанская армія[d] |
Вытворца | Daimler Company[d] |
Рухавік | straight engine[d] |
Усяго выраблена | 4 409 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ферэт (англ.: Ferret) — брытанскі лёгкі разведвальны бронеаўтамабіль 1950-х гадоў. Па ўнутранай скразной сістэме пазначэнняў брытанскай бранятэхнікі мае індэкс F.V.701(C).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў 1947—1950 гадах на аснове разведвальнага бронеаўтамабіля Daimler Scout Car часоў Другой сусветнай вайны, і прызначаўся для яго замены. Серыйна вырабляўся на заводзе фірмы «Даймлер» у Ковентры[1] з 1952 па 1971 год у некалькіх варыянтах, уключаючы носьбіт СТКР. Усяго было выпушчана 4 409 адзінак. Выкарыстоўваўся брытанскай арміяй у ролі сувязнай і разведвальна-дазорнай машыны. Каля паловы выпушчаных машын пастаўлена на экспарт[2].
Варыянты і мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Брытанскія:
- F.V.701 (1) або Ferret Mk.1 — базавы варыянт узору 1954 года. Баявая вага — 4,2 тон. Узбраенне — 7,62-мм кулямёт L4. Вежа і бранявы дах над баявым аддзяленнем адсутнічаюць, таўшчыня броні — 10 мм.
- F.V.402 або Ferret Mk.1/2 — мадэль 1954 года. Баявая вага — 4,4 тон. Узбраенне — 7,62-мм кулямёт L4. Мае закрыты герметызаваны корпус і браніраваную надбудову з люкам, таўшчыня броні — 10 мм. Абсталяваны двума радыёстанцыямі: B47 і № 12.
- F.V.701 (H) або Ferret Mk.2 — мадэль 1954 года. Баявая вага — 4,32 тон. Мае закрыты герметызаваны корпус і шасцігранную вежу, таўшчыня броні — 12 мм. Узбраенне — усталяваны ў вежы 7,62-мм кулямёт з боекамплектам 3500 патронаў. Абсталяваны двума радыёстанцыямі: B47 і C12.
- Ferret Mk.2/3 — адрозніваецца ад Mk.2 наяўнасцю трох паплаўкоў, мантаваных на машыне.
- F.V.703 або Ferret Mk.2/6 — мадэль 1960 года. Баявая вага — 4,56 тон. Узбраенне — усталяваны ў вежы 7,62-мм кулямёт з боекамплектам 3500 патронаў і дзве СТКР «Віджылент 897» (боекамплект складае 4 ракеты). Абсталяваны двума радыёстанцыямі: B48 і № 12 Mk.2.
- Ferret Mk.2/7 — Mk.2/6, але без СТРК.
- Ferret Mk.4 — мадэрнізаваны варыянт Mk.2/3. Баявая вага — 5,4 тон. Зменена хадавая частка: узмоцнены вузлы падвескі, новыя дыскавыя тармазы, колы павялічаных памераў, плаўсродка новай канструкцыі.
- F.V.712 або Ferret Mk.5. Мадыфікацыя Mk.4. Узбраенне — усталяваны ў вежы 7,62-мм кулямёт L7 з боекамплектам 3500 патронаў і чатыры СТРК «Swingfire» (боекамплект складае 6 ракет).
Замежныя:
- Іарданская кампанія па вытворчасці ўзбраенняў «King Abdullah II Design and Bureau» распрацавала ў 2005 годзе радыкальна мадэрнізаваную версію пад назвай Stallion 1, якая выкарыстоўваецца ў Іарданіі.
Аператары
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2022 год:
- Буркіна-Фасо — 30 адзінак[3]
- Зімбабвэ — 15 F.V.701 Ferret[4]
- Індыя — невядомая колькасць[5]
- Інданезія — 55 адзінак, у тым ліку 13 мадэрнізаваных[6]
- Камерун — 15 адзінак[7]
- Кенія — 12 адзінак[8]
- Мадагаскар — 10 F.V.701 Ferret[9]
- Малаві — 8 F.V.701 Ferret[10]
- Непал — 40 Ferret Mk.1/1[11]
- Судан — ад 50 да 80 адзінак[12]
- Уганда — невядомая колькасць[13]
- ЦАР — 8 адзінак[14]
Станам на 2007 год:
- Бахрэйн — 8 адзінак на захоўванні[15]
- Іарданія — 50 мадэрнізаваных адзінак[16]
- Катар — 12 адзінак[17]
- Маўрыкій — невядомая колькасць[18]
- Малайзія — 92 адзінкі, у тым ліку 60 мадэрнізаваных[19]
- М’янма — 45 адзінак[20]
- ААЭ — 20 адзінак[21]
Зняты з узбраення[22]:
- Аўстралія
- Бруней
- Гана
- Замбія
- Ірак
- Канада
- Рэспубліка Конга
- Лівія
- Нігерыя
- Новая Зеландыя
- Самалі
- Францыя
- Шры-Ланка
- Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
- Ямайка
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Производство бронетанковой техники в Великобритании Архівавана 6 студзеня 2014., журнал Зарубежное военное обозрение №12 1975г.
- ↑ Military Balance 2007, p. 450.
- ↑ Military Balance 2022, p. 456.
- ↑ Military Balance 2022, p. 505.
- ↑ Military Balance 2022, p. 267.
- ↑ Military Balance 2022, p. 272.
- ↑ Military Balance 2022, p. 458.
- ↑ Military Balance 2022, p. 447.
- ↑ Military Balance 2022, p. 480.
- ↑ Military Balance 2022, p. 282.
- ↑ Military Balance 2022, p. 294.
- ↑ Military Balance 2022, p. 498.
- ↑ Military Balance 2022, p. 502.
- ↑ Military Balance 2022, p. 460.
- ↑ Military Balance 2007, p. 220.
- ↑ Military Balance 2007, p. 251.
- ↑ Military Balance 2007, p. 240.
- ↑ Military Balance 2007, p. 284.
- ↑ Military Balance 2007, p. 363.
- ↑ Military Balance 2007, p. 366.
- ↑ Military Balance 2007, p. 246.
- ↑ Ogorkiewicz 1972, p. 7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- The Military Balance 2022 / International Institute for Strategic Studies. — Abingdon: Taylor & Francis, 2022. — ISBN 9781032279008.
- The Military Balance 2007 / C. Langton. — London: Routlege / The International Institute for Strategic Studies, 2007. — ISBN 1-85743-437-4.
- R. M. Ogorkiewicz. Ferrets and Fox / D. Crow. — Виндзор: Profile Publications, 1972. — 20 с. — (AFV Weapons № 44).