Цэрэус
Выгляд
Цэрэус | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Цэ́рэус[5] (Cereus) — род кветкавых раслін сямейства Кактусавыя (Cactaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя дрэвападобныя або кустападобныя расліны, часам сцелюцца. Дасягаюць 20 метраў у вышыню і да 40 см у дыяметры[5]. Сцябло рабрыстае, галінастае каля асновы, з калючкамі. Кветкі часцей за ўсё маюць белы колер, адзіночныя, раскрываюцца ноччу. Плод падобны на ягаду.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліны роду паходзяць з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Пашыраны ў саваннах, камяністых пустынях, на марскіх узбярэжжах.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцябло раслін выкарыстоўваюць у якасці паліва. Плады некаторых відаў ядомыя. Дэкаратыўныя расліны, вырошчваюцца ў пакоях і аранжарэях.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае больш за 40 відаў (48 відаў[6]). Некаторыя з іх:
- Cereus aethiops Haw.
- Cereus braunii Cárdenas
- Cereus jamacaru DC. — Цэрэус Джамакару[5]
- Cereus hildmannianus K.Schum. (цэрэус перуанскі[5])
- Cereus stenogonus K.Schum.
- Cereus yungasensis A.Fuentes & Quispe
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Anderson E. F. Das große Kakteen-Lexikon — Штутгарт: Eugen Ulmer Verlag, 2005. — С. 102–112. — ISBN 978-3-8001-4573-7
- ↑ Hunt D. The New Cactus Lexicon — Milborne Port: (untranslated), 2006. — С. 37–42. — ISBN 978-0-9538134-4-5
- ↑ а б в г БелЭн 2003.
- ↑ Cereus (англ.) // The Plant List
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цэрэус // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 181—182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Цереус — род Cereus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Цереус // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Cereus (англ.) // The Plant List
- Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)