Перайсці да зместу

Чырвоны мак (балет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоны мак
Афіша/постар/сцэна
Сцэна з балета
Жанр балет
Аўтар лібрэта М. Курылкі
Кампазітар Р. Гліэр
Год 1927
Пастаноўкі 14 чэрвеня 1927 года

«Чырвоны мак» — балет у трох дзеях з апафеозам Р. Гліэра. Напісаны ў 1927 годзе. Назву балету дало імя галоўнай гераіні — Тао Хоа, што азначае «чырвоны мак».[1]

Прэм’ера адбылася 14 чэрвеня 1927 года ў Вялікім тэатры СССР. Пастаноўка Васіля Ціхамірава (2-я дзея) і Льва Лашчыліна (1-я і 3-я дзеі).[2]

Другая рэдакцыя — 1948 год, трэцяя — 1957 год, чацвёртая была прадстаўленая публіцы ў лютым 2010 года ў Італіі; новая расійская пастаноўка створана У. В. Васільевым у Краснаярскім тэатры оперы і балета 23 лістапада 2010 года.

Дзеючыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Тао Хоа — актрыса і танцоўшчыца
  • Лі Шан-фу — яе жаніх
  • Галоўны наглядчык — яе бацька
  • Хіпс — англічанін, начальнік порта
  • Капітан савецкага карабля
  • Гаспадар рэстарана і курыльні опіуму
  • Два кітайца — змоўшчыкі
  • Стары — штукар
  • Памочнік штукара
  • Хлопчык-вяшчальнік пры тэатры
  • Кулі
  • Паліцэйскія, наглядчыкі
  • Кітаянкі
  • Англійскія афіцэры
  • Какоткі, малайскія танцоркі
  • Савецкія і замежныя матросы, боі
  • Феніксы, багі, багіні
  • Кветкі, матылі, конікі
  • Еўрапейскія дамы, лакеі

Дзеянне балета адбываецца ў марскім порце Кітая 1920-х гадоў. Караблі з маракамі з розных краін свету, у тым ліку з Савецкага Саюза, прышвартаваны ў кітайскім марскім порце. Капітан савецкага карабля заўважае групу паўгалодных, змораных кулі  (руск.), якіх жорсткі начальнік порта прымушае працаваць яшчэ больш старанна.

Аднойчы ўначы, танцуючы для маракоў на борце карабля, прыгажуня Тао Хоа заўважае савецкага капітана, які спрабуе выратаваць бедных кулі ад начальніка порта. Уражаная добрым учынкам капітана, яна дорыць яму чырвоны мак у знак свайго кахання.

Калі пра гэта даведаецца жаніх Тао Хоа, авантурыст Лі Та Чу, ён зайздросціць і загадвае ёй забіць капітана. Яна адмаўляецца, і пазней яе забіваюць, калі на прыстані ўспыхвае бунт, тым самым ахвяруючы сваім жыццём дзеля капітана. Паміраючы, яна дорыць маладой кітаянцы яшчэ адну чырвоную кветку маку ў знак кахання і свабоды.

На беларускай сцэне

[правіць | правіць зыходнік]

Першы балетны спектакль у рэпертуары Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Пастаўлены ў 1933 годзе (у 3 дзеях 7 карцінах; лібрэта М. Курылкі, пастаноўка Л. Крамарэўскага, дырыжор Г. Пятроў, мастак Дз. Крэйн; Тао Хоа — Л. Крамарэўская, Ю. Хіраска, А. В. Нікалаева; Лі Та Чу — Л. Крамарэўскі, Дз. Самохін); у 1950 годзе (у 3 дзеях 10 карцінах; лібрэта Курылкі і А. Ермалаева, балетмайстар С. Дрэчын, дырыжор А. Жаленц, рэжысёр Б. Мардвінаў, мастак П. Масленікаў; Тао Хоа — Б. Карпілава, Т. Караваева, А. Нікалаева; Малады Кулі — Я. Глінскіх, С. Дрэчын; Лі Шанфу — С. Дрэчын, Я. Вяпрынскі.

Зноскі

  1. Балет Рейнгольда Глиэра Красный мак. Смертельный цветок.. www.potudan.ru. Праверана 12 снежня 2019.
  2. Лащилин Лев Александрович (руск.). ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА Московской государственной академии хореографии. Праверана 12 снежня 2019.