Перайсці да зместу

Эльжбета Вітэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эльжбета Вітэк
польск.: Elżbieta Witek
дэпутат Сейма Польшчы[d]
з 25 верасня 2005
Маршалак Сейма Польшчы[d]
9 жніўня 2019 — 12 лістапада 2023
Папярэднік Марэк Кухцінскі[d]

Нараджэнне 17 снежня 1957(1957-12-17)[1] (66 гадоў)
Імя пры нараджэнні польск.: Elżbieta Zbanuch
Муж Stanisław Witek[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of Prince Yaroslav the Wise, 2nd class Cross of Freedom and Solidarity
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эльжбета Барбара Вітэк (польск.: Elżbieta Barbara Witek; нар. 17 снежня 1957, Явар) — польскі палітык, з 2019 года — маршалак (спікер) Сейма Польшчы.

Дэпутат Сейма з 2005 года. У 2015—2016 гадах — прэс-сакратар урада, у 2015—2017 гадах — міністр без партфеля і кіраўнік палітычнага кабінета прэм’ер-міністра ва ўрадах Беаты Шыдла і Матэвуша Маравецкага, у 2019 годзе — міністр унутраных спраў і адміністрацыі ў першым урадзе Матэвуша Маравецкага.

У 1980 годзе атрымала ступень магістра гісторыі на філасофска-гістарычным факультэце Уроцлаўскага ўніверсітэта, а ў 1996 годзе — аспірантуру ў галіне еўрапеістыкі. З 1980 па 2006 год працавала ў Явары настаўнікам; з 1991 года працавала дырэктарам школы. На працягу чатырох гадоў была прысяжным засядацелем у судзе. У 1980 годзе стала удзельнікам руху «Салідарнасці». У 1982 годзе за апазіцыйную дзейнасць была часова арыштаваная на тры месяцы. У пачатку 1990-х гадоў яна належала да грамадзянскага руху «Дэмакратычная акцыя». З 2002 па 2005 год уваходзіла ў склад Яварскага гарадскога савета. Па спісу партыі «Права і справядлівасць» на парламенцкіх выбарах 2001 года яна беспаспяхова балатавалася ў Сейм, а на выбарах 2005 года была абраная ў Сейм па акрузе ў Лягніцы. На парламенцкіх выбарах 2007 года атрымала месца дэпутата другі раз. На выбарах 2011 года паспяхова пераабралася. У лістападзе 2011 года была абраная палітычнай радай партыі «Права і справядлівасць» у склад палітычнага камітэта. У ліпені 2015 года стала прэс-сакратаром партыі «Права і справядлівасць». На выбарах у тым жа годзе была пераабраная ў Сейм. 16 лістапада 2015 года прызначаная міністрам без партфеля ва ўрадзе Беаты Шыдла. Яна таксама займала пасады кіраўніка палітычнага кабінэту прэм’ер-міністра і прэс-сакратара Рады Міністраў. 11-18 снежня 2017 года займала пасаду міністра без партфеля ва ўрадзе Матэвуша Маравецкага. 4 чэрвеня 2019 года вярнулася ва ўрад Матэвуша Маравецкага, у гэты дзень была прызначаная міністрам унутраных спраў і адміністрацыі. У тым жа месяцы прэзідэнт прызначыў яе членам савета па сацыяльным дыялогу. 9 жніўня была выключаная са складу Савета міністраў у сувязі з вылучэннем яе кандыдатуры на пасаду маршалка Сейма. У той жа дзень была абрана на гэтую пасаду. На кастрычніцкіх парламенцкіх выбарах яна пераабралася дэпутатам. 12 лістапада 2019 года на першым пасяджэнні новага Сейма яна зноў была абраная маршалкам Сейма.

  1. а б https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/1808 Праверана 1 сакавіка 2024.