Ян Боска
Ян Боска | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Giovanni Melchiorre Bosco | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дзейнасць | ксёндз, святар | ||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1815[1][2][…] |
||||||
Смерць |
31 студзеня 1888[1][2][…] (72 гады) |
||||||
Бацька | Франчэска Боска[d] | ||||||
Маці | Маргарыта Ак’ена[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Боска (16 жніўня 1815— 31 студзеня 1888, Турын) — святар, педагог, пісьменнік і журналіст
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і ў Бекі недалёка ад Турына, у італьянскай правінцыі П’емонт. Яго бацькі Франчэска Боска і Маргарыта Ак’ена пры хрышчэнні далі свайму малодшаму сыну два імя: Ян Мельхіёр. У сям’і Боска было ўжо двое старэйшых сыноў: Антоніа, сын Франчэска Боска ад першага шлюбу, і Джузэпэ, сын Франчэска і Маргарыты. Калі Яну было 2 гады, яго бацька памёр. Выхаваннем дзяцей пачала займацца маці Маргарыта.
Скончыў сярэднюю школу, у 1835 годзе ён паступіў у семінарыю ў К’еры і праз шэсць гадоў ён атрымаў святарскія пасвячэнні.
У раёне Вальдока заснаваў араторый — месца, дзе хлопцы маглі навучыцца чытаць і пісаць, харчавацца і праводзіць вольны час — адчуваць сябе, як дома. Вучыў іх маліцца і заклікаў часта прыступаць да сакраменту споведзі і святой Камуніі. У 1859 годзе ён заснаваў Таварыства Св. Францыска Сальскага — новую законную супольнасць, якую звычайна называюць Салезіянамі ксяндза Боска.
Памёр 31 студзеня 1888 года ва ўзросце 73 гадоў. Папа Пій XI беатыфікаваў 2 чэрвеня 1929 года, а праз 5 гадоў, 1 красавіка 1934 года, кананізаваў яго[4]
Зноскі
- ↑ а б Saint John Bosco // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Giovanni Bosco // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118513826 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ СВЯТЫ ЯН БОСКО Архівавана 24 кастрычніка 2020.
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1815 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Асці
- Памерлі 31 студзеня
- Памерлі ў 1888 годзе
- Памерлі ў Турыне
- Асобы
- Постаці італьянскага каталіцтва
- Салезіяне
- Заснавальнікі манаскіх ордэнаў
- Кананізаваныя ў XX стагоддзі
- Хрысціянскія святыя XIX стагоддзя
- Англіканскія святыя
- Каталіцкія святыя