Яўген Аляксандравіч Казімірчык
Яўген Аляксандравіч Казімірчык | |
---|---|
Нараджэнне |
1 чэрвеня 1961 (63 гады) |
Веравызнанне | праваслаўе |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Яўген Аляксандравіч Казімірчык (нар. 1 чэрвеня 1961, в. Скураты Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (інжынер-будаўнік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў сталяром Косаўскага мэблевага вытворчага аб’яднання Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў старшым інжынерам-электрыкам івацэвіцкага «Райсельэнерга», старшым інжынерам праектна-каштарыснага бюро ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Івацэвіцкага райвыканкама, інжынерам, галоўным інжынерам Івацэвіцкага райгаза, дырэктарам міжраённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі «Бярозаміжрайгаз».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу РэспублікіБеларусь[2].
Зноскі
- ↑ КАЗИМИРЧИК ЕВГЕНИЙ АЛЕКСАНДРОВИЧ(недаступная спасылка)
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі БНТУ
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Інжынеры Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання