Android Lollipop
Android Lollipop | |
---|---|
Першы выпуск | 3 лістапада 2014 |
Інтэрфейс | Material design |
Ліцэнзія | Apache Software License 2.0[d], GNU General Public License, version 2.0[d] і Android Open Source Project[d] |
Вэб-сайт | android.com/versi… (англ.) |
Android Lollipop — 5-я версія мабільнай АС Android. Прэзентавана публіцы 25 чэрвеня 2014 года і выпушчана ў выглядзе бэта-версіі для некаторых мадэляў серыі Google Nexus[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйны рэліз адбыўся 3 лістапада 2014 года разам з новым планшэтам Nexus 9, выпушчаным у супрацоўніцтве з кампаніяй HTC. Зыходны код рэлізнай версіі быў прадастаўлены вытворцам восенню 2014 года. Найбольш відавочныя змены ў Android L ўключаюць новы карыстальніцкі інтэрфейс, названы аўтарамі Material design[2], удасканаленні паведамленняў, якія цяпер даступныя з экрана блакавання і з любога прыкладання ўверсе экрана. Унутраныя змены заснаваныя на пераходзе на віртуальную машыну ART (Android Runtime), якая афіцыйна мяняе Dalvik для павышэння прадукцыйнасці і аптымізацыі, накіраванай на павышэнне энергаэфектыўнасці сістэмы.
Выпуск
[правіць | правіць зыходнік]Версія Android L для распрацоўшчыкаў была выпушчаная для Nexus 5 і Nexus 7 2013 Wifi 26 чэрвеня 2014 года, як завадскі .img файл для прашыўкі ў рэжыме Fastboot. Фінальная версія плануецца да выпуску восенню 2014 года.
HTC абвясціла аб пераводзе на Android L сваіх прылад HTC One і One M8 «на працягу 90 дзён пасля атрымання фінальнага API ад Google»[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{картка АС}}. |