Lepidosauromorpha (бел.: Лепідазаўраморфа) — інфраклас паўзуноў падкласа дыяпсід. Уключае адзін сучасны надатрад — Lepidosauria (сучасныя яшчаркі, змеі і гатэрыя ці туатара). Вымерлыя лепідазаўраморфы, магчыма, уключаюць плезіязаўраў[1].
Lepidosauromorpha адрозніваюцца ад архазаўраў сваёй прымітыўнай поўзаючай хадой, сінусоідным рухам тулава і хваста, што нагадваюць рух рыб, рухомым «суставам» паміж дзюбападобным атожылкам (coracoid) і стэрнумам, а таксама плеўрадонтным мацаваннем зубоў (мацаванне да ўнутранага боку сківіцы). Варта адзначыць, што якая поўзаючая хада Lepidosauromorpha энергетычна больш эканомная, чым парасагітальная хада архазаўраў, што адыгрывае важную ролю для халаднакроўных жывёл.