Перайсьці да зьместу

Аляксандар Юзэфовіч-Глябіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Юзэфовіч-Глябіцкі

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1742
Род Юзэфовічы-Глябіцкія
Бацькі Юры Юзэфовіч-Глябіцкі
Кацярына Сцыпіён
Жонка княжна Дамініка Масальская
Дзеці Ян

Аляксандар Юзэфовіч-Глябіцкі (па-польску: Aleksander Józefowicz-Hlebicki, ? - 1742) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, лідзкі (1717) і аршанскі (1723) староста, кашталян менскі з 2 чэрвеня 1740 году.

З роду Юзэфовічаў-Глябіцкіх герба «Ляліва», сын Юрыя, віцебскага падстолія і полацкага войскага, ўладальніка маёнткаў Бікаленічы (Bikolenicze) i Шчучын. Быў жанаты на гарадзенскай старасьцічанке княжне Дамініке Масальскай. Меў сына Яна, які быў аршанскім старостай у 1746 годзе і паслом на сойм у 1764 годзе.

  • Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.