Перайсьці да зьместу

Бальверышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бальверышкі
лац. Belvieryški
лет. Balbieriškis
Герб Бальверышкаў


Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Прэнскі
Вышыня: 78 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 966 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°30′50″ пн. ш. 23°53′31″ у. д. / 54.51389° пн. ш. 23.89194° у. д. / 54.51389; 23.89194Каардынаты: 54°30′50″ пн. ш. 23°53′31″ у. д. / 54.51389° пн. ш. 23.89194° у. д. / 54.51389; 23.89194
Бальверышкі на мапе Летувы
Бальверышкі
Бальверышкі
Бальверышкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бальверышкі (лет. Balbieriškis) — мястэчка ў Летуве, на левым беразе Нёману. Цэнтар староства Прэнскага раёну Ковенскага павету.

Бальверышкі — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Ковеншчыны.

Асноўныя артыкулы: Больд і Вера (мужчынскае імя)

Адзначаліся старажытнае германскае імя Бальдвар (Baldoar) і германскае імя Больвард (Bollward)[1]. На германскае (гоцкае) паходжаньне назваў старажытных паселішчаў на Нёмане зьвярнуў увагу францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

У 1502 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў прускаму купцу Ганусу дзялянку лесу. Высекшы лес, Ганус заснаваў тут маёнтак. Бальвершкі ўпершыню ўпамінаюцца ў 1507 годзе. Да 1520 году ўтварылася каталіцкая (1612—1644 гадох — пратэстанцкая) парафія. У 1520 годзе Бальвершыкі атрымалі Магдэбурскае права.

  • 1859 год — 1234 чалавекі[6]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 241.
  2. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 92.