Бэтлеемская капліца (Прага)
Выгляд
Бэтлеемская капліца (па-чэску: Betlémská kaple) — капліца ў Празе, заснаваная на прыватныя сродкі ў 1391 годзе для правядзеньня імшы на чэскай мове. Умяшчальнасьць будынку — да 3000 чалавек. З 1402 па 1413 гады прапаведнікам капліцы быў Ян Гус. Менавіта тут ён пачаў пропаведзі рэфарматарскіх ідэй.
У 1786 годзе капліца зьнесена, адноўленая ў 1954 годзе, будынак выкарыстоўваецца ў першую чаргу для правядзеньня ўрачыстых мерапрыемстваў Чэскага тэхнічнага ўнівэрсытэта, але таксама ў ёй разьмяшчаецца музей, праводзяцца канцэрты і выставы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Бэтлеемская капліца (Прага) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў