Віфлеемская капліца
Выгляд
Славутасць | |
Віфлеемская капліца | |
---|---|
чэшск.: Betlémská kaple | |
50°05′03,50″ пн. ш. 14°25′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Чэхія |
Горад | |
Канфесія | пратэстанцтва |
Епархія | Архідыяцэзія Прагі |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Першае згадванне | 1391 |
Дата заснавання | 1391 |
Дата пабудовы | 1391 год |
Дата скасавання | 1786 |
Статус | Ратуша |
Сайт | bethlehemchapel.eu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віфлее́мская каплі́ца (чэшск.: Betlémská kaple) — капэла (капліца) у Празе, заснаваная на прыватныя сродкі ў 1391 годзе для правядзення імшы на чэшскай мове. Умяшчальнасць будынка — да 3000 чалавек. З 1402 па 1413 год прапаведнікам капліцы быў Ян Гус. Менавіта тут ён пачаў пропаведзі рэфарматарскіх ідэй.
У 1786 годзе капліца знесена, адноўленая ў 1954 годзе, будынак выкарыстоўваецца ў першую чаргу для правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта, але таксама ў ёй размяшчаецца музей, праводзяцца канцэрты і выстаўкі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віфлеемская капліца
- Betlémská kaple Архівавана 10 сакавіка 2007. (чэшск.)
- ↑ Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.