Джэймз Прэскат Джоўль
Джэймз Прэскат Джоўль | |
James Prescott Joule | |
Дата нараджэньня | 24 сьнежня 1818[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 кастрычніка 1889[1][2][3][…] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык |
Навуковая сфэра | хімік[d] і фізыка |
Вядомы як | ягоным імем названая адзінка энэргіі, адкрывальнік закону Джоўля—Ленца |
Сябра ў | Лёнданскае каралеўскае таварыства, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Manchester Literary and Philosophical Society[d] і Турынская акадэмія навук[d][4] |
Бацька | Бэнджамін Джоўль[d][5] |
Маці | Эліс Прэскат[d][5] |
Узнагароды | |
Джэймз Прэ́скат Джоўль (па-ангельску: James Prescott Joule; 24 сьнежня 1818, Сэлфорд, Ланкашыр, Ангельшчына — 11 кастрычніка 1889, Сэйл, Чэшыр, Ангельшчына) — ангельскі фізык, броварнік. Джоўль вывучаў прыроду цяпла й выявіў ейную сувязь з мэханічнай працай. Гэта прывяло да тэорыі захаваньня энэргіі, што ў сваю чаргу прывяло да распрацоўцы першага закона тэрмадынамікі. У гонар Джоўля была названа адзінка вымярэньня энэргіі — джоўль. Ён працаваў разам з Ўільямам Томсанам (лордам Кельвіным) над абсалютнай шкалой тэмпэратуры, рабіў назіраньні над магнітастрыкцыяй, вынайшаў сувязь паміж токам, які працякае праз праваднік з вызначаным супорам і вылучаным пры гэтым цяплом, якую пазьней назвалі законам Джоўля.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да пятнаццаці гадоў Джэймз Джоўль выхоўваўся ў сям’і заможнага бровара; потым працаваў на заводзе, вывучаючы пры гэтым матэматыку, фізыку й хімію пад кіраўніцтвам Джона Дальтона. Першыя працы Джэймза, якія адносяцца да 1838—1840 гадоў, датычацца дасьледаваньня законаў электрамагнэтызму.
Вышукваючы лепшыя спосабы вымярэньня электрычных токаў, Джоўль у 1841 годзе вынайшаў названы ягоным імём закон, які даваў залежнасьць паміж сілай тока й вылучаным гэтым токам у правадніку цяплом (Закон Джоўля—Ленца). Вывучаючы цеплавыя дзеяньні токаў, Джэймз у 1843 годзе прыйшоў да высновы, што існуе прадбачаная Юліюсам Маерам залежнасьць паміж працай і колькасьцю вылучанага ёю цяпла й знайшоў лікавыя адносіны паміж гэтымі велічынямі — мэханічны эквівалент цяпла.
Зьехаўшы ў 1843 годзе ў Манчэстэр, Джоўль дасьледуе тое ж самае пытаньне, а ў 1847 годзе дакладвае аб ім на пасяджэньні Брытанскай асацыяцыі ў Оксфардзе. У 1854 годзе Джэймз прадае пакінуты яму завод бацькі й скупчаецца толькі на навукі. Працуючы ў тым жа напрамку, навукоўца да сваёй сьмерці апублікаваў 97 навуковых працаў, зь якіх каля 20 зроблены разам з Ўільямам Томсанам і Лаянам Плэфэрам. Большасьць зь іх тычацца прыстасаваньня мэханічнай тэорыі цяпла да тэорыі газаў, малекулярнай фізыкі й акустыцы й належаць клясычным працам па фізыцы.
Джэймз Джоўль зьяўляўся чальцом Лёнданскага каралеўскага таварыства й доктарам права Эдынбурскага й Лейдэнскага ўнівэрсытэтаў, двойчы ўзнагароджаны мэдалём Каралеўскага таварыства; у 1878 годзе яму была прызначана ўрадам пажыцьцёвая пэнсія ў 215 фунтаў. У 1872 і 1877 гадох Джоўль быў абраны прэзыдэнтам Брытанскай асацыяцыі па распаўсюджваньні навуковых ведаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б James Prescott Joule // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б James Prescott Joule // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б James Prescott Joule // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б в www.accademiadellescienze.it (італ.)
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Джэймз Прэскат Джоўль (рас.)
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 24 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1818 годзе
- Памерлі 11 кастрычніка
- Памерлі ў 1889 годзе
- Памерлі ў Вялікабрытаніі
- Выпускнікі Манчэстэрскага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя Каралеўскім мэдалём
- Узнагароджаныя мэдалём Коплі
- Сябры Лёнданскага каралеўскага таварыства
- Сябры Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Гідрааэрадынамікі
- Ангельскія фізыкі