Крысьціна Ціманоўская
Крысьціна Ціманоўская | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | па-беларуску: Крысціна Сяргееўна Ціманоўская |
Нарадзілася | 19 лістапада 1996[1][2] (27 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | лёгкаатлетка |
Крысьці́на Сярге́еўна Цімано́ўская (нар. 19 лістапада 1996, Клімавічы) — беларуская лёгкаатлетка.
Спэцыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі. Майстар спорту Беларусі міжнароднай клясы.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіёнка Беларусі 2016 году ў бегу на 200 мэтраў з вынікам 23.87[6].
Пераможца Рэспубліканскай унівэрсыяды 2016 году ў бегу на 200 мэтраў з вынікам 23.74[6].
Срэбраная прызэрка Чэмпіянату Эўропы сярод моладзі 2017 году ў бегу на 100 мэтраў з вынікам 11,54.
На Эўрапейскіх гульнях 2019 году ў Менску здабыла срэбраны мэдаль у бегу на 100 мэтраў[7]. 12 ліпеня 2019 году заваявала залаты мэдаль у бегу на 200 мэтраў на 30-й Сусьветнай летняй унівэрсыядзе ў Нэапалі (Італія)[8].
Палітычны крызыс 2020-х гадоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсыфікацыямі на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, зьбіцьцём і катаваньнямі затрыманых пратэстоўцаў, 17 жніўня 2020 году разам зь іншымі спартоўцамі Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы й чальцамі калектыву Рэспубліканскага цэнтру па лёгкай атлетыцы асудзіла гвалт і назвала дзеяньні сілавых структур незаконнымі й непрымальнымі[9].
У 2021 годзе Ціманоўская кваліфікавалася для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях на дыстанцыях 100 й 200 мэтраў. Пасьля таго як дзьве беларускія спартоўкі не былі дапушчаны да ўдзелу ў эстафэце 4х400 мэтраў з прычыны недастатковай колькасьці допінг-пробаў, беларускае спартовае кіраўніцтва ўключыла ў сьпіс удзельніцаў гэтай эстафэты Ціманоўскую, якая ніколі ня ўдзельнічала ў спаборніцтвах на такой дыстанцыі на прафэсійным узроўні. 30 ліпеня Ціманоўская заявіла, што яна ня ўдзельнічала ў прыняцьці гэтага рашэньня й даведалася пра яго постфактум, а таксама раскрытыкавала спартовае кіраўніцтва[10][11]. Вечарам таго ж дня па «Беларусь 1» пачалося цкаваньне спартоўкі, было ў прыватнасьці заяўлена, што яна праваліла «тэсты на „вашывасьць“ і „гнілаватасьць“» і ня мае права прадстаўляць краіну на Алімпіядзе[12].
1 жніўня СМІ паведамілі, што беларуская дэлегацыя адхіліла Ціманоўскую ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях «у сувязі з эмацыянальна-псыхалягічным станам» і паспрабавала пасадзіць спартоўку на самалёт, каб вывезьці ў Менск[13][14]. Ціманоўская назвала хлусьнёй афіцыйную прычыну і заявіла, што дактары яе не аглядалі. Спартоўка адмовілася пакідаць Японію і запрасіла дапамогі ў Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК)[15].
5 жніўня Ціманоўская прыбыла па гуманітарнай візе ў Варшаву[16]. 5 жніўня 2021 году Дысцыплінарная камісія МАК ухваліла Рашэньне аб пазбаўленьні акрэдытацыі беларускіх трэнэраў у лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча і Артура Шумака на Гульнях 32-й Алімпіяды ў Токіё (Японія)[17].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Krystsina Tsimanouskaya // World Athletics database
- ^ а б в г Легкая атлетика // Токио 2020 / Команда — Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.
- ^ а б http://noc.by/ii-evropeyskie-igry/team/ (рас.) — Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь.
- ^ https://www.liberation.fr/sports/jeux-olympiques/interdite-de-concourir-et-emmenee-a-laeroport-la-sprinteuse-bielorusse-krystsina-tsimanouskaya-demande-lasile-en-autriche-20210801_PLFKDENOVJBUHITYXZ77EZEF5Y/
- ^ https://belsat.eu/news/30-08-2022-byagunnya-krystsina-tsimanouskaya-atrymala-polskae-gramadzyanstva/
- ^ а б Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год
- ^ Натальля Алёхіна, Марыя Кождан. «Залаты» фініш // «Настаўніцкая газэта», 12 ліпеня 2019 г. Праверана 2 жніўня 2021 г.
- ^ Беларуска Хрысьціна Ціманоўская заваявала золата ў бегу на 200 м на Ўнівэрсыядзе ў Нэапалі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 ліпеня 2019 г. Праверана 2 жніўня 2021 г.
- ^ 17 августа прошлого года в инстаграме спортсменки Кристины Тимановской был опубликован пост с текстом:
- ^ «Они накосячили с девчонками» — белорусская легкоатлетка Тимановская заявила, что «очень крутое начальство» поставило ее на эстафету на Олимпиаде без ее ведома
- ^ Из-за косяка чиновников (они включили дурака и не признают вину) у беларусов в Токио подвисла эстафета 4 по 400. В нее заявляют девушек совсем другого профиля — и это просто жесть
- ^ Нет результата — нужен скандал. Тирада возмущения в соцсетях от легкоатлетки Кристины Тимановской. 31.07.2021
- ^ Бегунью Тимановскую тренеры отстранили от участия в Олимпийских играх, ее хотели посадить на самолет из Токио
- ^ Бегунью из Беларуси насильно депортируют из Токио. Она отказалась бежать эстафету на Олимпиаде-2020
- ^ «Трэнэр сказаў, што мяне трэба з Гульняў прыбраць»: Бягуха Ціманоўская ў інтэрвію «Трыбуне», Радыё Свабода, 1-08-2020
- ^ novychas.by
- ^ Нацыянальны алімпійскі камітэт пракамэнтаваў рашэньне МАК па беларускіх трэнэрах // БелТА, 6 жніўня 2021 г. Праверана 6 жніўня 2021 г.