Палтава
Палтава лац. Paltava | |||||
укр. Полтава | |||||
Белая альтанка — адзін з сымбаляў места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1174 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Палтаўская | ||||
Плошча: | 104,42 км² | ||||
Вышыня: | 132 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 291 963 чал. (2017)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2796,04 чал./км² (2017) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 87,7% расейцы — 10,6% беларусы — 0,4% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-532(2) | ||||
Паштовыя індэксы: | 36000—36499 | ||||
КОАТУУ: | 5310100000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°35′22″ пн. ш. 34°33′5″ у. д. / 49.58944° пн. ш. 34.55139° у. д.Каардынаты: 49°35′22″ пн. ш. 34°33′5″ у. д. / 49.58944° пн. ш. 34.55139° у. д. | ||||
Палтава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Палтаўская меская рада |
Палта́ва (па-ўкраінску: Полтава) — места на ўсходзе цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Ворскле. Адміністрацыйны цэнтар Палтаўскай вобласьці і Палтаўскага раёну. Плошча 104,42 км². Насельніцтва на 2024 год — 287 тыс. чал.
Знаходзіцца за 300 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Буйны транспартны вузел.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе шэраг меркаваньняў датычна паходжаньня назвы места. Паводле аднаго зь іх тапонім утварыўся ад рэчкі Лтавы. Гісторык XIX стагодзьдзя М. Арандарэнка ўважаў, што найменьне паселішча пайшло ад назвы ўрочышча Алтава. Іншыя дасьледнікі выводзілі назву «Палтава» ад славянскага кораня «пълътъ», «пълотъ» (украінскае «плетінь», «ліса», «огорожа»). Выказвалася і думка пра скіфска-сармацкія карані тапоніму. У паўночнакаўказкіх і шмат якіх цюркамоўных этнасаў словы «ол», «ола», «ул». «ула» азначаюць «паселішча», «места», а «таві» ў асэтынскай і грузінскай мовах значыць «выток рэчкі», «вяршына», «стромкі бераг».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1174: першы ўспамін ў пісьмовых крыніцах, вядомая як Лтава.
- сяр. XIII ст.: трапіла пад уладу Арды.
- XIV ст.: войскі Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі паселішча.
- 1430: у грамаце вялікага князя Вітаўта ўпершыню згадваецца пад сучаснай назвай.
- 1471: у Кіеўскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшла да Каралеўства Польскага.
- 1648—1775: цэнтар Палтаўскага казацкага палку.
- 1654: апынулася ў складзе Расеі.
- 1709: у часы Паўночнай вайны пад Палтавай адбылася бітва паміж швэдзкімі і расейскімі войскамі.
- 1775: цэнтар павету Наварасейскай губэрні.
- 1802: цэнтар губэрні.
- 1919: у складзе ЎССР.
- 1937: цэнтар вобласьці.
- 18 верасьня 1941 — 22 верасьня 1943: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1881 год — 41 035 чал.[2]; 1897 год — 54 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 88 тыс. чал.[3]; 1939 год — 128 тыс. чал.; 1959 год — 143 тыс. чал.; 1970 год — 220 тыс. чал.; 1974 год — 254 тыс. чал.[4]; 1991 год — 320 тыс. чал.[5]
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]украінская мова | расейская | армянская | беларуская |
---|---|---|---|
85,39% | 14,06% | 0,11% | 0.10% |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здабыча карысных выкапняў, прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай і харчовай прамысловасьці.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У месьце дзейнічае Палтаўскі краязнаўчы музэй (у колішнім будынку Палтаўскага земства, 1908)
- Белая альтанка (1909)
- Гістарычная забудова места кан. XIX — пач. XX стагодзьдзяў
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (XVII—XVIII стагодзьдзяў)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Краязнаўчы музэй
-
Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы
-
У мескім парку
-
Чыгуначны вакзал
-
Рэчка Ворскла
-
Помнік Мікалаю Гогалю
-
Помнік Міхалу Астраградзкаму
-
Помнік Марусі Чурай
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вэліка-Тырнава, Баўгарыя (1963)[6]
- Баранавічы, Беларусь
- Фільдэрштат, Нямеччына
- Остфільдэрн, Нямеччына
- Кашалін, Польшча (1958)[6]
- Люблін, Польшча
- Краснадар, Расея
- Ніцца, Францыя
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іцхак Бэн-Цьві (1884—1963) — дзяржаўны і грамадзкі дзяяч, другі прэзыдэнт дзяржавы Ізраіль
- Іван Катлярэўскі (1769—1838) — украінскі пісьменьнік
- Анатоль Луначарскі (1875—1933) — расейскі савецкі пісьменьнік
- Уладзімер Пічэта (1878—1947) — савецкі беларускі і расейскі гісторык, выкладнік, першы рэктар БДУ
- Сымон Пятлюра (1879—1926) — украінскі палітычны і вайсковы дзяяч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip (укр.)
- ^ Pułtawa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 293
- ^ Полтава // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
- ^ Полтава // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Полтава // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ а б Полтавщина: Енциклопедичний довідник / ред. А. В. Кудрицький. — К.: «Українська Енциклопедія», 1992. — С. 556
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pułtawa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 293—294
- Полтава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.