Сузану
Сузану | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 2 красавіка 1949 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 749 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 11 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°32′34″ пд. ш. 46°18′39″ з. д. / 23.54278° пд. ш. 46.31083° з. д.Каардынаты: 23°32′34″ пд. ш. 46°18′39″ з. д. / 23.54278° пд. ш. 46.31083° з. д. | ||||
Сузану | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.suzano.sp.gov.br/ |
Суза́ну (па-партугальску: Suzano) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 300 тысяч чалавек[2]. Горад мае вялікую японскую дыяспару.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснавальнікам вёскі быў езуіт Франсішку Баруэл, які намагаўся спрычыніць карэнных жыхароў да хрысьціянства ў сярэдзіне 1660 году. Ён жа пачаў будаваць тут капліцу, не зважаючы на супраціў індзейцаў. Праз 135 гадоў капліца ператварылася ў царкву, а ў 1895 годзе яна абрынулася праз моцны дождж. Толькі дзякуючы сям’і Біянкі царква была адноўленая. Сваё разьвіцьцё вёска паскорыла з адкрыцьцём чыгункі ў 1891 годзе. У 1908 годзе да места прыбылі першыя японскія працоўныя мігранты, якія засталіся ў краіне. Таксама назіралася павелічэньня італьянскай дыяспары. Шмат жаўнераў бразыльскай арміі, якія бралі ўдзел у бітве пры Монтэ-Кастэльлё ў Другой сусьветнай вайне, паходзілі з Сузану. 8 сьнежня 1948 году места было вылучанае з складу Мажы-дас-Крузысу тагачасным губэрнатарам Адэмарам Пэрэйрам дэ Барусам. 13 сакавіка 2019 году два мужчыны зладзілі масавае забойства ў адной з школай гораду, а потым скончылі жыцьцё самагубства[3].