Сьвятлана Марозава
Выгляд
Сьвятлана Марозава лац. Śviatłana Marozava | |
Дата нараджэньня | 22 лістапада 1954 (69 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | навукоўца |
Месца працы | |
Сябра ў | Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў[d], Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае гістарычнае таварыства і Беларуская асацыяцыя гісторыкаў[d] |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Дзеці | Сяргей Паўлавіч Марозаў[d] |
Сьвятла́на Валянты́наўна Маро́зава, у дзявоцтве Палуцкая (нар. 22 лістапада 1954, в. Ільля Маладэчанскай вобласьці, цяпер у Вялейскім раёне Менскай вобласьці) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2002).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (1977 год), з 1979 году ў Гарадзенскім унівэрсытэце (выкладнік, дацэнт, з 2002 году прафэсар катэдры гісторыі Беларусі).
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледуе гісторыю вуніяцкай царквы на Беларусі, гісторыю Гарадзеншчыны[1].
Адзін з аўтараў унівэрсытэцкіх навучальных дапаможнікаў «Гісторыя Беларусі: Са старажытных часоў да канца 18 стагоддзя» (ч. 1—2, 2002), «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» (2003).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Марозава Святлана Валянцінаўна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 272
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0