Перайсці да зместу

Іван Ракіціч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іван Ракіціч
Агульная інфармацыя
Мянушка Ракета
Нарадзіўся 10 сакавіка 1988(1988-03-10)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Харватыя
 Швейцарыя
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Саудаўская Аравія Аш-Шабаб
Нумар 30
Маладзёжныя клубы
1992—1995 Швейцарыя Мёлін-Рыбург
1995—2005 Швейцарыя Базель
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Швейцарыя Базель 34 (11)
2007—2011 Германія Шальке 04 97 (12)
2011—2014 Іспанія Севілья 117 (27)
2014—2020 Іспанія Барселона 200 (25)
2020—2024 Іспанія Севілья 121 (11)
2024— Саудаўская Аравія Аш-Шабаб 2 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Швейцарыя Швейцарыя (да 21) 4 (1)
2009 Харватыя Харватыя (да 21) 4 (2)
2007—2019 Харватыя Харватыя 106 (15)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Расія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 верасня 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Ракіціч (харв.: Ivan Rakitić; нар. 10 сакавіка 1988, Райнфельдэн[4], Швейцарыя) — харвацкі футбаліст, паўабаронца саудаўскага клуба «Аш-Шабаб» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Харватыі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Іван пачаў займацца футболам у мясцовай камандзе «Мёлін-Рыбург», а ў 2002 годзе перайшоў у футбольную акадэмію клуба «Базель». Дэбютаваў у асноўнай камандзе клубу 29 верасня 2005 года ў гульні на Кубак УЕФА супраць баснійскай каманды «Шыракі Брыег». У швейцарскай Суперлізе дэбютаваў 15 красавіка 2006 года матчам супраць «Неўшатэль Ксамакс», аднак іграком асноўнага складу стаў толькі на наступны сезон 2006/07.

Дзякуючы добрым выступам за швейцарскі клуб цікавасць да іграка аб’явіў нямецкі «Шальке 04». Ужо 22 чэрвеня 2007 года малады ігрок быў выкуплены нямецкай камандай за 5 млн еўра. 10 жніўня 2007 года ў першым туры Бундэслігі новага сезона «Шальке» гуляў са «Штутгартам». Ракіціч выйшаў на пляцоўку ў другім тайме і забіў свой першы гол у чэмпіянаце, правёўшы на полі толькі сем хвілін. яго каманда ў выніку згуляла ўнічыю з лікам 2:2. Наступныя чатыры сезоны, праведзеныя за клуб з Гельзенкірхена, большасць часу быў асноўным іграком каманды.

28 студзеня 2011 года Ракіціч падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Севілья» на 4,5 гады. Трансфер іграка каштаваў пірэнейскаму клубу 2,5 млн еўра[5]. Па прыбыцці ў клуб Ракіціч быў неадкладна ўключаны ў стартавы склад каманды, дэбютаваўшы 6 лютага 2011 года ў матчы супраць «Малагі». У наступнай гульні супраць «Расінга» ён забіў аўтагол, але ўжо ў наступным матчы супраць «Эркулеса» здолеў забіць свой першы гол за новы клуб.

У пачатку сезона 2013/14 быў абраны трэнерам Унаі Эмеры капітанам каманды[6]. З пачатку сезона ён быў адным з самых найлепшых ігракоў у лізе. Разам з клубам у гэтым сезоне стаў пераможцам Лігі Еўропы.

16 чэрвеня 2014 перайшоў у «Барселону». Здолеў замацавацца ў складзе каталонскага клуба і дапамог яму выйграць тры трафея ў сезоне 2014/15 (чэмпіянат Іспаніі, Кубак Іспаніі і Лігу чэмпіёнаў). У фінале Лігі чэмпіёнаў 6 чэрвеня 2015 года забіў першы гол у браму «Ювентуса» (выніковы лік 3:1).

У верасні 2020 года вярнуўся ў «Севілью» за 1,5 млн еўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады[7]. У студзені 2024 года перайшоў у саудаўскі клуб «Аш-Шабаб».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на выступы ў моладзевай зборнай Швейцарыі перавагу Іван аддаў сваёй этнічнай радзіме зборнай Харватыі. Дэбют Ракіціча за нацыянальную каманду адбыўся 8 верасня 2007 года ў адборачным матчы Еўра-2008 супраць нацыянальнай каманды Эстоніі. Першы гол за зборную ён забіў у другой сваёй гульні супраць зборнай Андоры. На чемпіянаце Еўропы 2012 і чэмпіянаце света 2014 браў удзел у ва ўсіх матчах групавых этапаў, які ў абодвух выпадках харваты пераадолець не змаглі.

На Еўра-2016 зноў быў ключавым іграком серэдзіны поля харватаў і ўзяў удзел у ва ўсіх чатырох матчах кантынентальнай першасці, на якой яны дайшлі да 1/8 фінала, дзе мінімальна 0:1 прайгралі будучым пераможцам чэмпіянату, партугальцам. Стаў аўтарам аднаго з галоў у гульні групавога этапу супраць зборнай Чэхіі (2:2).

Чэмпіянат свету 2018 года таксама пачынаў як стабільны ігрок стартавага складу. Дапамог здабыць камандзе ўпэўненыя перамогі ў дзвюх стартавых матчах групавога этапу — супраць Нігерыі (2:0) і Аргенціны (3:0) — чым загадзя аформіў выхад да стадыі плэй-оф. Згуляў у наступных чатырох матчах плэй-оф — супраць Ісландыі (2:1), Даніі (2:1), Расіі (2:3), Англіі (2:1), а таксама ў фінале са зборнай Францыі (2:4).

«Базель»:

«Севілья»:

«Барселона»: