Перайсці да зместу

Апенька восеньская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апенька восеньская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Armillaria mellea (Vahl) P. Kumm., 1871

Сінонімы

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  47429
EOL  1029436
MB  190066

Апенька восеньская[1], Апенька сапраўдная (Armillaria mellea) — бызідыяльны шапкавы грыб сямейства Physalacriaceae.

Народныя назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Апенька[2], пенька, апенёк, опэ́нёк, пе́нек, пе́нёк, апенок, упенок, апенечка, бярозава апенька, падапенька, падпенька, апенкі, асе́нская апенка, апянок, апенак, апёнак[1], пянушка[3], апенка[4][5], пеначка, хілецкая апенька[6], падбярэзнік, мядняк, апёнка[7][8], падапенка, пашанцэйка, карчавік, лугавік, бярозавая апенька, альховая апенька, апеначка, апёнька, апенек, альхоўка, дубова апенька, поп’ята, падапяты, апянёнак, апянчонак, апянчонакак, апенік[1].

Шапка дыяметрам 3—10 см, пукатая, потым амаль пляскатая, з невялікім бугарком, бураватая, са шматлікімі лусачкамі, сухая. У маладых шапак гіменафор закрыты прыватным пакрывалам (плеўка з рыхлага спляцення гіфаў). Мякаць белаватая, мяккая, з прыемным смакам і пахам. Пласцінкі прырослыя зубцом, белавата-жаўтаватыя, пазней з дробнымі бураватымі плямамі. Ножка цыліндрычная, роўная або расшыраная да асновы, з плеўкавым кольцам (рэшткі прыватнага пакрывала) у верхняй частцы, уверсе светлая, знізу аліўкава-бураватая. цвёрдая. Споры яйцападобна-эліпсаідальныя, гладкія, бясколерныя. Споравы парашок белы. Міцэлій грыба дае рызаморфы, э дапамогай якіх ён пашыраецца ад дрэва да дрэва.

Паразіт (пашкоджвае да 200 відаў вышэйшых раслін) і сапратроф. Расце на ламаччы, пнях, каранях і ствалах дрэў, часта вялікімі групамі. На Беларусі пладаносіць у жніўні—кастрычніку.

Ядомая. Спажываецца свежая, марынаваная, соленая.

Зноскі

  1. а б в Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
  2. Polesie rzeczyckie : materjały etnograficzne / Czesław Pietkiewicz. — Kraków, Polska Akademja Umiejętności, 1928
  3. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности : (этнографические данные) : с географическим видом Витебской губернии и четырьмя чертежами в тексте / составил Н. Я. Никифоровский. — Витебск : Губернская типография, 1895. — [4], VIII, 552, CLIV с. : ил., карта ; 22 см.
  4. Moszyński, Kazimierz. Polesie wschodnie : materjały etnograficzne z wschodniej części. powiatu mozyrskiego oraz z powiatu rzeczyckiego. Warszawa : Wydawnictwo Kasy im. Mianowskiego, 1928
  5. Чоловский К. Перечень общеизвестных вредных и полезных грибов // Опыт описания Могилевской губернии. Могилев. 1882. Кн. 1, разд. 6. С. 415—419
  6. Назва дадзена жыхарамі в. Бярэжцы Жыткавіцкага раёна, дзе апенек не ядуць, лічачы іх не атрутнымі, але нястраўнымі, каб звярнуць увагу, што апенькі ў суседняй в. Хільчыцы Жыткавіцкага раёна ўжываюць у ежу.
  7. Мальдзіс А. Перачытваючы фонд 1135…//Маладосць. 1976. № 9. С. 188—189, 192.
  8. Мейер А., Описание Кричевского графства или бывшего староства 1786 г., Могилевская старина: cборник статей Могилевских Губернских Ведомостей, 1901, t. 2