Перайсці да зместу

Даян Фосі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даян Фосі
Dian Fossey
Дата нараджэння 16 студзеня 1932(1932-01-16)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1985(1985-12-26)[3][1][…] (53 гады) ці 27 снежня 1985(1985-12-27)[4] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, прыматолаг, этолаг, заолаг, біёлаг, навуковы работнік, пісьменніца, эколаг
Навуковая сфера эталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][6]
Альма-матар
Вядомая як абаронца дзікай прыроды, змагар з браканьерствам, абаронца горных гарыл.
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да́ян Фо́сі (англ.: Dian Fossey; 16 студзеня 1932, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — 26 снежня 1985, Руанда) — вядомы этолаг, папулярызатар аховы прыроды.

Атрымала медыцынскую адукацыю. Пазней атрымала ступень доктара заалогіі (1974) у Кембрыджскім універсітэце. У 1963 годзе, падчас турыстычнай паездцы па Афрыцы, пазнаёмілася з вядомым заолагам і палеантолагам Луісам Лікі, які пазней прапанаваў ёй займацца вывучэннем паводзін горных гарыл у трапічных лясах горнага масіву Вірунга на сумежжы ДРК, Руанды і Уганды. Д. Фосі вывучала гарыл цярпліва і тонка, часта рызыкуючы жыццём, гадамі чакала, пакуль гарылы прымуць яе ў зграю, у выніку яна перамагла — яе прынялі. Такім чынам, у адзіночку даследчыца жыла сярод гэтых вельмі моцных, самых буйных у свеце малп, вывучаючы іх звычкі, навыкі і, у пэўным сэнсе, культуру. Д. Фосі вывучала паводзіны горных гарыл на працягу 18 гадоў і лічыла чалавека галоўнай небяспекай для іх. Да 1980 года на Зямлі заставалася агулам толькі 250 горных гарыл, таму даследчыца вяла безупынную барацьбу з браканьерамі на тэрыторыі нацыянальнага парку «Вірунга». Была актыўнейшай прыхільніцай аховы прыроды.

У студзені 1970 года фатаграфія Д. Фосі з'явілася на вокладцы National Geographic, даследчыца стала вядомай. У 1980 годзе Д. Фосі названа вядучым спецыялістам свету па фізіялогіі і паводзінах горных гарыл. У 1981—1983 гадах чытала ўласны курс лекцый у Карнельскім універсітэце. Тым жа часам напісала кнігу «Гарылы ў смузе» (англ.: Gorillas in the Mist), якая стала бестселерам і дагэтуль з'яўляецца самай прадаваемай кнігай свету пра гарыл.

Д. Фосі была засечана ўласным мачэтэ для рубкі трыснягу 26 снежня 1985 года ў сваім бунгала ў лагеры паблізу Даследчага цэнтру «Карысак»[en] у Руандзе. Забойства не раскрытае. Хутчэй за ўсё, даследчыцу забілі афрыканцы, нанятыя тымі, каму Д. Фосі замінала выкарыстоўваць гарыл у камерцыйных мэтах. Д. Фосі пахавалі побач з забітымі гарыламі на двары за бунгала. На надмагіллі высечана яе руандыйскае імя Нуармачабеле («Жанчына, якая жыве адна ў гарах») і эпітафія «Ніхто не любіў гарыл мацней. Спачывай з мірам, дарагая сяброўка, навечна абароненая ў гэтай святой зямлі, тваім доме, якому ты належыш».[7]

У масавай культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

1. а б Dian Fossey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Dian Fossey // Brockhaus Enzyklopädie

3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.

4. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 6 лютага 2020.

5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118843427 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.

6. Deutsche Nationalbibliothek Record #118843427 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.

7. Did Margaret Atwood's «Saint Dian Fossey» Predict Current Atrocities in Congo?