Перайсці да зместу

Змяя-акулярніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змяя-акулярніца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Naja naja Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  700632
NCBI  35670
EOL  1055808

Змяя-акулярніца (Naja naja) — змяя роду сапраўдных кобраў.

Пашырана ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Жыве сярод камянёў і кустоў, у тэрмітніках, норах грызуноў і інш.

Даўжыня 1,6-2 м. Афарбоўка зменлівая, агульны фон ад жаўтавата-шэрага да бураватага і чорнага. Бруха светла-шэрае або жаўтавата-бурае. Пры небяспецы на расшыраным спінным баку шыі светлы малюнак у выглядзе акуляраў (адсюль назва). У індыйскім падвідзе «акулярны» малюнак звычайна ўтвораны з аднаго кальца.

Корміцца земнаводнымі, грызунамі, радзей птушкамі. Ядавітая.

Яд выкарыстоўваюць у медыцыне.